Паблізу таго месца, дзе я здымаў актыўныя 'спевы' самца шэрай лескі (Sylvia communis), даволі раптоўна я заўважыў павялічаную актыўнасць самкі. Яна пералятала паміж раслінамі рознай вышыні на беразе ракі, заваленым валунамі і камянямі і збірала насякомых. Кожны такі паспяховы пералёт заканчваўся ў тым самым месцы ў аснавання вялікага 'куста' конскага шчаўя.
І я ўжо думаў, што там знаходзіцца гняздо, куды і носіць птушанятам ежу самка лескі, калі праз некалькі хвілін назіранняў аказалася, што там сядзіць як мінімум двое злёткаў. Яны і жвава праглыналі ўсіх тых насякомых, якіх туды прыносіла мама. Птушаняты нікуды не пераляталі, але ў наступныя дні гэта змянілася.
02-03.07.2022, Гродна
Працяг гісторыі ТУТ.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ