Увечары я вяртаўся дахаты ўздоўж берага ракі, калі збоку ад мяне зрабіў высокую 'свечку' метраў у 10 вышынёй самец шэрай лескі (Sylvia communis) і прызямліўся на адзін з трох ці чатырох конскіх шчаўёў. Такога высокага токавага палёту ў гэтага віду я яшчэ не бачыў і зразумела, што ён прыцягнуў маю ўвагу.
Тут, на засыпаным большымі і меншымі камянямі беразе ракі пасля некалькіх дажджоў запар і наступнага цяпла хутка паднялася розная травяністая расліннасць, засталася і невялікая колькасць сухіх мінулагодніх сцяблін. Але па вышыні дамінавала менавіта конскае шчаўё. Таму ў асноўным паміж імі і пералятаў і час ад часу спяваў самец. Яшчэ ён даследаваў густую травяністую расліннасць навокал і прападаў у ёй на хвіліну ці дзве.
Раней самца лескі тут не было - магчыма, што ён вырашыў шукаць - і знайшоў - новы гнездавы ўчастак пасля таго, як не вельмі далёка адсюль уся высокай расліннасць была скошаная трымерамі, а сярод яе яшчэ нядаўна спяваў не адзін самец шэрай лескі.
Я ўжо ўзрадаваўся, што у гэтым месцы будзе добра здымаць самца і развіццё падзей, але назаўтра птушка там знікла і больш я яе ні там, ні нідзе побач не бачыў. Што з ёй здарылася, не ведаю. Магчыма, злавіў шуляк-карагольчык, а можа і коцік.
28-05-2022, бераг Нёмана ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 11.06.2022 - 14:34
Шыкоўныя здымкі лескі…
Шыкоўныя здымкі лескі-уцякача!
Harrier - 11.06.2022 - 19:47
Дзякуй, Мікалай!
Дзякуй, Мікалай!
arktous - 12.06.2022 - 21:33
Как всегда интересная…
Как всегда интересная история и фото. Мне нравится особенный пронзительный взгляд у серой славки. Это, наверное, из-за такого четкого зрачка.
Harrier - 12.06.2022 - 22:07
Вялікі дзякуй, Уладзімір! …
Вялікі дзякуй, Уладзімір!
Шкада, што працягу не атрымалася - месца там для здымак было выдатнае (