Працяг. Пачатак ТУТ
У наступныя дні актыўнасць самкі шэрай лескі (Sylvia communis) па збору насякомых на зарослым беразе ракі не зменшылася, а птушаняты пачалі рабіць усё больш і больш упэўненыя пералёты. Калі палёт заканчваўся на вяршаліне куста або іншай, травяністай, расліны, яны стараліся хутка спусціцца ніжэй - напэўна, каб быць менш заўважнымі. Самка без праблем знаходзіла іх у новых месцах і карміла.
Так працягвалася два дні, а на трэці і дарослая, і маладыя лескі зніклі з былой гнездавой тэрыторыі і я больш іх там не бачыў, хоць праходзіў побач двойчы на дзень і спецыяльна прыглядаўся.
Гродна, 03-04.07.2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ