На аснове адрозненняў у генатыпах, вакалізацыі і знешняй афарбоўцы два невядомых раней для навукі віды соваў апісала міжнародная каманда навукоўцаў у Бразіліі. Адзін з іх сустракаецца ў Амазоніі, другі – у атлантычных лясах краіны, але абодва знаходзяцца пад крытычнай пагрозай знікнення.
Новаапісаныя віды совак блізкія да звычайнай на тэрыторыі ЗША ўсходняй соўкі (Megascops asio) і да іх вылучэння ў асобныя віды былі аб’яднаныя з рудабрухай соўкай (Tawny-bellied Screech Owl) і чорнагаловай соўкай (Black-capped Screech Owl), якія распаўсюджаныя ў Паўднёвай Амерыцы.
Адрозненні, якія ў рэшце рэшт прывялі да вылучэння новых відаў, назіраліся і аналізаваліся на працягу некалькіх гадоў палявых даследаванняў ва ўсходняй частцы Бразіліі і ў суседніх раёнах іншых краінаў. Спачатку даследчыкі пачулі адрозненні ў вакалізацыі совак, якія маглі належаць розным відам. Пасля параўновываліся прамеры адлоўленых птушак і зборы ў калекцыях, а таксама аналізаваліся генатыпы дзякуючы зборам тканак.
Усяго былі сабраныя запісы 83 вакалізацый, прамераны 252 птушкі і сабраныя ДНК ад 49 соваў у розных месцах абодвух вышэй пералічаных відаў паўднёва-амерыканскіх совак. Акрамя гэтага, былі прааналізаваныя зборы гэтых відаў з калекцый розных музеяў.
Знойдзеныя комплексныя адрозненні прывялі да вылучэння і апісання ксінгускай соўкі Xingu Screech Owl (Megascops stangiae) і алагоаскай соўкі Alagoas Screech Owl (M. alagoensis). Навуковая назва першага віду была прапанаваная ў гонар манашкі, сястры Dorothy May Stang, якая актыўна працавала с бразільскімі фермерамі каб зрабіць вядзенне імі сельскай гаспадаркі ўстойлівым, а англійская назва адлюстроўвае месца знаходкі віда ў даліне ракі Xingu. Назва другога віду звязана са штатам Alagoas на паўночным усходзе Бразіліі, дзе новаапісаныя совы пераважна сустракаюцца:
Хаця віды толькі апісаны, ім пагражае знікненне. "Абодва віды могуць знікнуць з-за дэфарэстацыі там, дзе яны жывуць” – сказаў Jason Weckstein, куратар арніталагічнай калекцыі ў Drexel University (ЗША) і адзін з сааўтраў публікацыі пра новыя віды. "Ксінгуская соўка – эндэмік найбольш выпаленай пад час маштабных пажараў 2019 году часткі Амазоніі, а алагоўская соўка павінна быць прызнаная крытычна пагражаемай з-за значна фраментаваных рэштак леса на невялікай тэрыторыі, дзе від яшчэ сустракаецца”.
Крыніца: SIDNEI M. DANTAS et al, Multi-character taxonomic review, systematics, and biogeography of the Black-capped/Tawny-bellied Screech Owl (Megascops atricapilla-M. watsonii) complex (Aves: Strigidae), Zootaxa (2021). DOI: 10.11646/zootaxa.4949.3.1
На верхнім здымку - Xingu Screech Owl, ніжэй - Alagoas Screech Owl.
Паводле www.phys.org (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Сенсацыя – у Амазоніі знойдзены 15 новых відаў птушак!
Новы від соваў з Інданезіi атрымаў афіцыйную назву
Апісаны новы від птушак – аманская сава
Новы від сіпухі з вострава Сэрам
Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ