Белых плямаў у жыцці вялікага бугая (Botaurus stellaris) стала менш

13.06.2011 - 11:00 | Kiolk

      Менавіта на даследаванне невядомых старонак біялогіі вялікага бугая было накіравана дысертацыйнае даследаванне Марыны Дзмітранок, супрацоўніцы лабараторыі арніталогіі НАН Беларусі. Выяўленне надзейных крытэраў вызначэння пола і ўзроста птушак, сучасная ацэнка колькасці чаплі на тэрыторыі Беларусі і яе размяркаванне па біятопах - толькі некаторыя пытанні, якія асвятліла даследчыца.

   "Современное состояние, аспекты биологии и факторы популяционной динамики большой выпи (Botaurus stellaris) на территории Беларуси" - абарона дысертацыі менавіта пад такой назвай прайшла 7 чэрвеня ў Навукова-практычным цэнтры па біярэсурсам НАН Беларусі. Грунтоўнасць і актуальнасць дадзеных дасследаванняў была адзначана ўсемі сябрамі атэстацыйнай камісіі, і павінна скончыцца атрыманнем Марынай Дмітранок навуковай ступені кандыдата біялагічных навук. 

Сайт BirdWatchBY шчыра віншуе з паспяховай абаронай і жадае далейшых плённых навуковых дасследаванняў.

фота вялікага бугая: Валерый

Comments

 Мае віншаванні, абарона была добрая, ды і матэр'ял быў сабраны вялікі. Думаю ў хуткім часе на сайце з'явяцца цікавы і новыя дадзеныя па Бугаю, якія асветлены ў дадзенай працы.