Інтэрнэт-сайт www.xeno-canto.org быў задуманы і пачаў стварацца яшчэ 4 гады таму спачатку толькі для некамерцыйнага распаўсюджання галасоў птушак з абодвух Амерык. Аднак праект стаў з часам настолькі папулярным, што цяпер па колькасці наведвальнікаў займае 22 месца ў рэйцінгу бёрдуотчарскіх сайтаў і мае вялізарную калекцыю галасоў птушак практычна з усяго Свету.
Вось некаторая статыстыка з розных рэгіёнаў:
Еўропа:
2347 запісаў 344 відаў агульнай працягласцю амаль 31 гадзіна.
Паўночная і Паўднёвая Амерыкі:
25918 запісаў 3506 відаў агульнай працягласцю амаль 211 гадзін!
Азія:
4241 запіс 1461 віду агульнай працягласцю 37 гадзін.
Афрыка:
701 запіс 396 відаў агульнай працягласцю амаль 7 гадзін.
Аўстралія і бліжэйшыя астравы:
1029 запісаў 361 віду агульнай працягласцю амаль 9 гадзін.
Меню сайта працуе на ангельскай, гішпанскай і партугальскай мовах. Пошук галасоў працуе па відавой ангельскай або лацінскай назве і таксама па назве патрэбнага Сямества.
Акрамя магчымасці бясплатна спампаваць і выкарыстоўваць галасы птушак у выглядзе файлаў mp3, для амаль усіх відаў, галасы якіх прадстаўлены ў калекцыі сайту, ёсць здымкі і падрабязныя мапы Google Earth з магчымасцю паглядзець месца запісу і шматлікай іншай інфармацыяй.
Калекцыя галасоў увесь час папаўняецца новымі запісамі. Так, напрыклад, 11 чэрвеня былі выкладзены для карыстання 180 новых запісаў галасоў птушак В’етнама і Малайзіі. Пасля гэтага агульная працягласць запісаў, сабраных на сайце і даступных практычна кожнаму, перасягнула 300 гадзін!
Карыстанне запісамі ажыцяўляецца паводле Creative Commons Attribution-NonCommercial-NoDerivs 2.5 License.
Паводле www.xeno-canto.org і www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 13.06.2009 - 23:30
Вось адкуль цалкам легальна
Вось адкуль цалкам легальна мы зможам узяць галасы для нашага Вызначальніка!
Kiolk - 15.06.2009 - 23:54
In reply to Вось адкуль цалкам легальна by Harrier
Праўда, я там не знайшоў
Праўда, я там не знайшоў галасоў акрамя птушак Амерыкі...
Harrier - 16.06.2009 - 00:26
In reply to Праўда, я там не знайшоў by Kiolk
А я, напрыклад, знайшоў
А я, напрыклад, знайшоў некалькі запісаў крумкачоў. Праўда, не глядзеў, ці ў Амерыцы зробленыя, ці ў нас дзе.
Kiolk - 16.06.2009 - 00:31
In reply to А я, напрыклад, знайшоў by Harrier
100 % зробленыя ў Амерыцы. А
100 % зробленыя ў Амерыцы. А таму выкрыстоўваць дадзеныя галасы не зусім правільна, таму што песьні і гукі розных папуляцый будуць адрознівацца, асабліва калі яны зроблены пры гэтым на розных кантынентах...
Harrier - 16.06.2009 - 00:33
In reply to А я, напрыклад, знайшоў by Harrier
Вось толькі што зайшоў у
Вось толькі што зайшоў у Эўропу (зправа пад шапкай можна націснуць Europe) www.xeno-canto.org/europe/
выбраў каля 30 запісаў шэрай лескі:
http://www.xeno-canto.org/europe/browse.php?query=Sylvia+communis
Harrier - 16.06.2009 - 00:37
In reply to Вось толькі што зайшоў у by Harrier
Без панікі: вось для лугавога
Без панікі: вось для лугавога сьвірстуна месцы запісаў (нават з GPS каардынатамі!): Галандыя, Фінляндыя, Швэцыя, Данія.. і г.д. 27 запісаў! http://www.xeno-canto.org/europe/species.php?species_nr2=2882.50