Арганізацыя BirdLife South Africa сфармавала адмысловую працоўную групу, каб захаваць дропаў на тэрыторыі краіны. “З 10 відаў, якія сустракаюцца ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, 6 занесены ў Чырвоную кнігу” – падкрэсліў Марк Андэрсон (Mark Anderson), выканаўчы дырэктар арганізацыі.
Напрыклад, эксперты вызначылі, што папуляцыі дзьвюх пагражаемых відаў [Near Threatened] – драпы Людзвіга і драпы Дэнхэма – апынуліся ў такім незайздросным становішчы з-за аднаго фактара, які вызначае іх высокую смяротнасць. Гэты фактар – сутыкненні птушак з лініямі электраперадач. Даследаванні М.Андэрсана і д-ра Эндр’ю Джэнкінса (Dr Andrew Jenkins) з універсітэту Кэйптауна паказалі, што на працягу года на даследаванай тэрыторыі ў сярэднім з-за гэтага гінула 1 дроп Людзвіга на 1 км ЛЭП. Такім чынам былі атрыманы ацэнкі, што штогод гінуць каля 10 тысяч дропаў толькі з-за сутыкненяў з электраправадамі!
Створаная працоўная група не толькі шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра дропаў сярод зацікаўленых груп насельніцтва, але і вылучыць прыярытэтныя тэмы далейшых даследаванняў і першачарговыя меры па ахове гэтых птушак.
Здымак драпы Людзвіга з www.astrocape.org.za
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ