У мінулую суботу і нядзелю, 8-9 верасня, ў Тамашоўскім павеце на Любельшчыне, практычна ля мяжы з Украінай былі заўважаныя і сфатаграфаваныя з аўтамабіля 2 дарослыя асобіны стрэпета (Tetrax tetrax).
Абедзьве птушкі былі ў апярэнні самак, якое іх выдатна маскіравала. Гэта першая рэгістрацыя віду ў Польшчы з 1950 году!
Гэта невялікі дроп, які распаўсюджаны ў стэпах і паўпустынях, а таксама на палетках Партугаліі, Гішпаніі, Францыі, італіі, Марока, Расіі, Турцыі і Украіны, а таксама ў Цэнтральна-Заходняй Азіі. Залятае амаль ва ўсе еўрапесйкія краіны. Ў Беларусі знік у пачатку ХІХ стагоддзя.
Паводле www.lto.org.pl (інфармацыя і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
aistok - 11.09.2012 - 14:46
Вот к этой новости и подошло
Вот к этой новости и подошло бы "сенсация".