Прафесійныя снайперы будуць ахоўваць пінгвінаў

Пасля таямнічай гібелі 9 малых блакітных пінгвінаў (Eudyptula minor) на працягу апошніх двух тыдняў на тэрыторыі нацыянальнага парку недалёка ад Сіднэя (Аўстралія), ўлады нанялі дзвюх прафесійных снайпераў ахоўваць пазасталых птушак з гэтай калоніі. Снайперы ўжо пачалі начное патруляванне тэрыторыі і атрымалі дакладныя інструкцыі наконт таго, як яны павінны дзейнічаць у розных сітуацыях.


Акрамя іх, патруляванне ў цёмны час сутак (калі птушкі апынаюцца ў найбольшай небяспецы) ажыццяўляюць некалькі валанцёраў.
Галоўнымі падазронымі ў забойстве гэтых самых маленькіх у Свеце пінгвінаў (іх рост каля 40 см і вага не большая за 1 кг) ёсць бадзяжныя сабакі і лісы.
Каб павялічыць шанцы на вынішчэнне пінгвініх забойцаў, дадаткова былі расстаўлены лавушкі.
Сэллі Бэйрнс (Sally Barnes) са Службы паркаў і дзікай прыроды Новага Паўднёвага Ўэльсу ўпэйнены, што так ці інакш у людзей атрымаецца прыпыніць далейшыя знікненні пінгвінаў. 

Здымак з www.flickr.com

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
 

Comments