Тэлекамунікацыйныя кампаніі абяцаюць злучыць Свет шырокапалосным Інтэрнэтам для зручнасці карыстальнікаў. Аднак у Паўднёвай Афрыцы паштовы голуб аказаўся нашмат хутчэйшым у пераносцы дадзеных, чым ADSL.
IT кампанія з г.Дурбан вырашыла параўнаць хуткасць 11-ці месячнага паштовага голуба, да якога прымацавалі флэш-картку памяці на 4 Гб, з працай лініі ADSL самай вялікай тэлекамунікацыйнай паўднёваафрыканскай кампаніі Telkom.
За своеасаблівым спаборніцтвам назіралі дзесяткі журналістаў, а он-лайн – яшчэ і сотні карыстальнікаў сацыяльных сетак Facebook і Twitter.
Голуб Уінстан стартаваў з офісу кампаніі Unlimited IT з гораду Хоўік і праз гадзіну і 8 хвілін паспяхова прыляцеў у офіс кампаніі ў Дурбане, пераадолеўшы адлегласць каля 60 міль. Яшчэ гадзіна спатрэбілася супрацоўнікам кампаніі, каб скапіяваць дадзеныя з флэшкі на кампутар.
За гэты ж час праз ADSL лінію прайшло толькі каля 4% тых жа дадзеных.
Ідэя “спаборніцтваў” нарадзілася ў галаве аднаго з супрацоўнікаў Unlimited IT, калі раззлаваны павольнасцю мясцовага Інтэрнэту ён выказаў думку, што “голуб перанёс бы дадзеныя хутчэй”.
Кароткую відэа-справаздачу са спаборніцтваў можна паглядзець тут:
http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/8248056.stm
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 11.09.2009 - 15:47
Цікавя навіна, я хацеўяе
Цікавя навіна, я хацеўяе перакласці, але вы апярэдзілі...)
Harrier - 11.09.2009 - 15:58
In reply to Цікавя навіна, я хацеўяе by Kiolk
Не зусім для бётуотчараў, -
Не зусім для бётуотчараў, - больш для іншых СМІ каб прыцягнуць на наш сайт. Вось і НН яе ўжо зьмясьціла са спасылкай на нас:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=29419