Не толькі на сушы, але і ў моры

    Шатландзкі Ўрад абвесціў, што марскія птушкі будуць лепш ахоўвацца ў гэтым рэгіёне Вялікабрытаніі.
Цяпер ахова будзе распаўсюджвацца не толькі на тэрыторыі, важныя для паўночных олушаў, тупікаў і іншых марскіх птушак, але і на бліжэйшыя да іх акваторыі. Для кожнай з 31й такіх тэрыторый будзе далучана ад 1 да 4 км марской акваторыі навокал, у залежнасці ад асноўнага гняздуючага ў гэтых мясцінах віду птушак.

    Сярод тэрыторый, якія атрымаюць дадатковую ахову – архіпелаг St Kilda, які мае статус Сусветнай Спадчыны, астравы Forth і частка Шэтландзкіх астравоў, астравы Orkney і Highland, а таксама  узбярэжжа Aberdeenshire.
Рычард Лочхэад (Richard Lochhead), Сакратар да спраў навакольнага асяроддзя сказаў у сувязі з гэтым: "Гэта жыццёва важна, што цяпер яны /птушкі/ атрымалі належную ахову там, дзе яны жывуць – і на моры, і на зямлі.”
   Эндр’ю Фін (Andrew Thin), Старшыня Scottish Natural Heritage, падкрэсліў: "Гэта важная мера для доўгатэрміновай аховы папуляцый марскіх відаў птушак на нашых узбярэжжах і вакол іх. У апошнія гады было адзначана паважнае змяншэнне колькасці птушак у самых вялікіх шатландзкіх калоніях разам са значным змяншэннем іх поспеху гнездавання для многіх відаў”.
    Дзякуючы адпаведнай ахове не толькі месцаў гнездавання на астравах і ўзбярэжжах, але і харчовых рэсурсаў вакол іх у моры, ёсць надзея на тое, што птушкі змогуць узнавіць сваю колькасць.
Закон пачаў дзейнічаць у мінулую пятніцу. Яго прыняццю папярэднічалі кансультацыі паміж зацікаўленымі бакамі на працягу мінулага году.

Здымак адной з калоній RSPB Scotland

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by