Шэрагі бёдуотчараў павялічваюцца!

Віншуем Вадзіма Пракапчука і Валеру Дамброўскага з нядаўнім папаўненнем у іх сем’ях. У Вадзіма нарадзіўся сын, у Валеры – дачка.

Вадзім адзін з найлепшых спецыялістаў па сінантропных відах соў, даўні і зацікаўлены бёдуотчар, сябра Центральнага Савету АПБ, намеснік Старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення, трохразовы пераможца (у складзе каманды “Peregrinus”) адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі, паляўнічы, хуткі і трапны каментатар усіх важных падзей. Валера – адзін з найлепшых спецыялістаў па драпежных птушках, пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле стаў вядомы сапраўдны памер і стан папуляцыі малога і вялікага арляца ў Беларусі, а таксама некаторых іншых відаў Сокалападобных. Ён неаднаразовы прызёр (у складзе каманды “Aquila”) адкрытых чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Спадзяёмся, што павелічэнне штодзённых клопатаў у сувязі з нарадженнем дзетак не перашкодзіць ім у назіраннях птушак і он-лайнавай актыўнасці. Сябры і калегі

Comments