У Беларусі працягваецца (ці хутчэй заканчваецца) лета.
Але птушкі з тундры даўно ляцяць праз нашу краіну на будучыя месцы зімоўкі. Ў асноўным, гэта розныя віды кулікоў. І зімаваць яны будуць не ў нас.
Але ёсць тыя птушкі тундры, якія застануцца з намі на зіму і нават на палову вясны як мінімум. Яны звычайна прылятаюць да нас увосень.
Сярод іх і касматаногія канюхі (Buteo lagopus).Яны падобны да "нашых" канюхоў-мышаловаў, але звычайна нашмат больш светлыя і на згібе крыла знізу маюць выразную і параўнальна вялікую чорную пляму. Як аказалася пасля абмерквання з калегамі з Польшчы, Украіны і Расіі, на здымку менавіта светлы канюх-мышалоў (B.buteo), а не касматаногі з-за светлых плячэй, якія добра бачныя на наступных здымках.
У касматаногіх канюхоў крылы зверху павінны быць аднастайна цёмныя.
Не паблытайце, як я: гэта не касматаногі канюх, а светлы канюх-мышалоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.08.2016 - 13:49
Калегі з Польшчы, Украіны і…
Калегі з Польшчы, Украіны і з Расіі пішуць, што гэта светлая морфа канюха-мышалова (Buteo buteo).
З таго, што я зразумеў з абмеркавання - з-за светлых плячэй (у касматаногага крылы зверху павінны быць аднатонна цёмныя).
Harrier - 19.08.2016 - 13:55
In reply to Калегі з Польшчы, Украіны і… by Harrier
Вызначальная табліца для…
Вызначальная табліца для параўнання абодвух відаў са Svensson et al.:
дзякуй, ЯС!
AV - 21.08.2016 - 12:03
In reply to Вызначальная табліца для… by Harrier
дык і бруха не цёмнае,…
дык і бруха не цёмнае, цяжкі выпадак...
Harrier - 21.08.2016 - 12:10
In reply to дык і бруха не цёмнае,… by AV
Вышэй у вызначальнай табліцы…
Вышэй у вызначальнай табліцы ў дарослага самца B.lagopus таксама бруха светлае.
Але ў "маёй" птушкі яшчэ і плечы свеьлыя.