Цуд новага жыцця ці ... паразіты?

ластаўкі-зямлянкі

Пад час назіранняў на прыродзе не расслабішся.

Раней ці пазней убачыш нейкі цуд - як кажуць "Ніколі раней такога не бачыў!", які пасля роздуму, аказваецца, можна інтэрпрэтаваць па-рознаму.

Так і атрымалася ў мяне і ў гэты раз.

Ішоў я агледзець затокі і плынь Нёмана ў самым шырокім месцы памж вв.Дзякалавічы-Загорцы-Хамікі-Дарошавічы і раптам у т.зв. Дзякалавіцкай касы з невысокіх зараснікаў вярбы ўзляцела сапраўдная хмарка ластавак!

ластаўкі

Амаль як мошкі - падумаў я. У дадатак птшкі стараліся вярнуцца і па адна-дзве-тры сесці назад, на тонкія вяршалінкі кустоў.

Выляцелі і дзякуй богу - навокал у абрывістых і не вельмі берагах Нёмана сёлета было шмат норак, некаторыя з якіх паспелі раскапаць драпежнікі.

Пакуль я думаў як мне лаўчэй зняць выляцелых, яны селі на ўзаранае поле адразу за лініяй бліжэйшых вербаў і фактычна пакрылі яго сваімі карычнева-белымі цельцамі амаль раўнамерна.

ластаўкі

ластаўкі

ластаўкі

ластаўкі

ластаўкі

Некалькі тысяч птушак сядзелі і варушыліся на святлейшай, таксама карычневай глебе - ці ж гэта не цуд?

 

https://youtu.be/uH6LjsPOi78

Я прайшоў уздоўж іх і пачаў фатаграфаваць здалёк, а потым бліжэй праз кусты.

 

Ластаўкі не вельмі баяліся мяне, да таго ж я не хацеў іх спецыяльна спалохаць нават для здымка і самыя бліжнія пераляталі на некалькі метраў далей і сядалаі на зямлю.

 

https://youtu.be/ifdoX6hwKUM

Час ад часу пераляталі большыя групкі, але ўсе птушкі ці амаль усе былі занятыя чысткай пёраў.

Тады я думаў, што яны пазбаўляліся ад рэштак пуху.

Але ўжо ў хаце, калі праглядаў відэа на вялікім маніторы ў мяне закраўся сумнеў - пуху нідзе ў іх не відаць і вельмі магчыма, што яны пазбаўляліся ад пухаедаў ды іншых эктапаразітаў, якія паступова змаглі размножыцца ў іх родных норках. А пазбаўляцца найзручней ад іх як раз на зямлі, бо ў норках гэта не мае вялікага сэнсу.

А вы што думаеце?

 

 

Каментары

Дмитрий, Вы правы, ласточки действительно, "купаясь" в пыли, песке,  освобождались от эктопаразитов: пухоедов и кровососок. Посмотрите рисунки различных видов пухоедов, и фото кровососки Crataerina pallida, которая обитает на стрижах и ласточках. Иногда эти  кровососки накапливаются в гнездах птиц в таком большом количестве, что вызывают гибель птенцов. 

пухоеды

кровососка

Выдатна, калі можна атрымаць такі падрабязны адказ - дзякуй!

Калі б яны "купаліся" у пыле, я б адразу здагадаўся ў чым справа.

Але яны толькі чысціліся і ўсё. І гэта мяне заблытала.