Пад час назіранняў на прыродзе не расслабішся.
Раней ці пазней убачыш нейкі цуд - як кажуць "Ніколі раней такога не бачыў!", які пасля роздуму, аказваецца, можна інтэрпрэтаваць па-рознаму.
Так і атрымалася ў мяне і ў гэты раз.
Ішоў я агледзець затокі і плынь Нёмана ў самым шырокім месцы памж вв.Дзякалавічы-Загорцы-Хамікі-Дарошавічы і раптам у т.зв. Дзякалавіцкай касы з невысокіх зараснікаў вярбы ўзляцела сапраўдная хмарка ластавак!
Амаль як мошкі - падумаў я. У дадатак птшкі стараліся вярнуцца і па адна-дзве-тры сесці назад, на тонкія вяршалінкі кустоў.
Выляцелі і дзякуй богу - навокал у абрывістых і не вельмі берагах Нёмана сёлета было шмат норак, некаторыя з якіх паспелі раскапаць драпежнікі.
Пакуль я думаў як мне лаўчэй зняць выляцелых, яны селі на ўзаранае поле адразу за лініяй бліжэйшых вербаў і фактычна пакрылі яго сваімі карычнева-белымі цельцамі амаль раўнамерна.
Некалькі тысяч птушак сядзелі і варушыліся на святлейшай, таксама карычневай глебе - ці ж гэта не цуд?
Я прайшоў уздоўж іх і пачаў фатаграфаваць здалёк, а потым бліжэй праз кусты.
Ластаўкі не вельмі баяліся мяне, да таго ж я не хацеў іх спецыяльна спалохаць нават для здымка і самыя бліжнія пераляталі на некалькі метраў далей і сядалаі на зямлю.
Час ад часу пераляталі большыя групкі, але ўсе птушкі ці амаль усе былі занятыя чысткай пёраў.
Тады я думаў, што яны пазбаўляліся ад рэштак пуху.
Але ўжо ў хаце, калі праглядаў відэа на вялікім маніторы ў мяне закраўся сумнеў - пуху нідзе ў іх не відаць і вельмі магчыма, што яны пазбаўляліся ад пухаедаў ды іншых эктапаразітаў, якія паступова змаглі размножыцца ў іх родных норках. А пазбаўляцца найзручней ад іх як раз на зямлі, бо ў норках гэта не мае вялікага сэнсу.
А вы што думаеце?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 13.07.2018 - 10:59
Дмитрий, Вы правы, ласточки…
Дмитрий, Вы правы, ласточки действительно, "купаясь" в пыли, песке, освобождались от эктопаразитов: пухоедов и кровососок. Посмотрите рисунки различных видов пухоедов, и фото кровососки Crataerina pallida, которая обитает на стрижах и ласточках. Иногда эти кровососки накапливаются в гнездах птиц в таком большом количестве, что вызывают гибель птенцов.
Harrier - 13.07.2018 - 12:12
In reply to Дмитрий, Вы правы, ласточки… by pva
Выдатна, калі можна атрымаць…
Выдатна, калі можна атрымаць такі падрабязны адказ - дзякуй!
Калі б яны "купаліся" у пыле, я б адразу здагадаўся ў чым справа.
Але яны толькі чысціліся і ўсё. І гэта мяне заблытала.