Жураўлі ляцяць на захад

Часам і ў цэнтры вялікага гораду можна сустрэць цікавых птушак, нават калі зусім не чакаеш гэтага.

Штовечар я са сваім сабачкам гуляю уздоўж Нёмана ў самым цэнтры Гродна. Вось і ў панядзелак мы радаваліся рэзкаму пахаладанню, але не самаму па сабе, а ветру і прыгожаму закату на Нёманам.

І тут я пачуў далёкія крыкі журавоў. Спачатку нават падумаў на імітацыю ад шпакоў - яны цяпер вялікімі кампаніямі спяваюць "свае песні з чужых кавалкаў" на дрэвах у пойме і побач. Але крыкі набліжаліся, і  хутка над намі праляцелі тры кліны, разам пад 500 птушак.

https://youtu.be/Ead8uwZ-bEQ

На наступны дзень я таксама бачыў журавоў над цэнтрам гораду, і пра падобныя назіранні мне распавялі і сябры.

птушкі

птушкі

птушкі

Цяжка сказаць - ці нашы гэта птушкі? Хутчэй за ўсё - не. Бо праз нас ляцяць на захад і жураўлі з Расіі, і з краін Балтыі, і са Скандынавіі. А нашы жураўлі трымаюцца сваіх улюбёных з году ў год месцаў паслягнездавых зборышчаў звычайна да першых маразоў, а ў апошнія гады адзінкавыя птушкі нават застаюцца на зімоўку.

Але дзяліць птушак на "нашых" і "ненашых" не зусім правільна. Таму і праважаў я іх пад сумныя крыкі са шчымлівым пачуццём.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

 

Каментары