Месца адпачынку вялікіх бакланаў (Phalacrocorax carbo) на Нёмане ў межаў заказніка "Гродзенская Свіслач" важна для іх не толькі магчымасцб бяспечна адпачнуць. Там жа можа падбірацца пара ці адбывацца іншыя 'разборкі'. Ну і навучанне маладых адбываецца, бо 160 пар вачэй хутчэй заўважаць патэнцыйную небяспеку і ўсе змогуць загадзя адляцець.
Усе, але не ўсе! Калі я прабіраўся па яру да Нёмана недалёка ад гэтай іх 'стаянкі', усе, акрамя аднаго баклана, адляцелі і не сталі чакаць і правяраць хто там выйдзе на бераг.
А гэты малады (па светламу пузу) баклан, здавалася, не звяртаў на мяне ўвагі і я здымаў яго нават з 20 метраў. Бясстрашны ці глупы?
https://youtu.be/UCYx323ZXX8
Сярод бакланаў - як і іншых птушак на Нёмане - пастаянна адбываецца рух і раз адзін сядзіць, то, значыць, у сё ў парадку. І праз некалькі хвілін да яго далучыліся яшчэ два бакланы. Вось так бясстрашныя даюць прыклад іншым не баяцца)
І дарослым (чорным з белай плямай збоку) - таксама.
Нёман у Дарошавіч, Гарадзеншчына, 06-03-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 10.03.2020 - 10:53
А ў мяне не атрымалася зняць…
А ў мяне не атрымалася зняць бакланаў на Caya Coco. Яны па адзіночку хутка праляталі удалечыні над акіянам. А вашы здымкі добрыя, можна разгледзець і колер вачэй птушкі.
Harrier - 10.03.2020 - 11:37
In reply to А ў мяне не атрымалася зняць… by pva
Дзякуй! Людзі не любяць…
Дзякуй! Людзі не любяць бакланаў, таму і бакланы звычайна не давяраюць людзям.
Выключэнні ёсць, і пра адно з іх і гэтыя здымкі.
Iouri - 10.03.2020 - 15:52
Выключэнне прыйшлося на…
Выключэнне прыйшлося на выключэнне :)