Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі баклан: бясстрашны ці глупы?

Месца адпачынку вялікіх бакланаў (Phalacrocorax carbo) на Нёмане ў межаў заказніка "Гродзенская Свіслач"  важна для іх не толькі магчымасцб бяспечна адпачнуць. Там жа можа падбірацца пара ці адбывацца іншыя 'разборкі'. Ну і навучанне маладых адбываецца, бо 160 пар вачэй хутчэй заўважаць патэнцыйную небяспеку і ўсе змогуць загадзя адляцець.

Усе, але не ўсе! Калі я прабіраўся па яру да Нёмана недалёка ад гэтай іх 'стаянкі', усе, акрамя аднаго баклана, адляцелі і не сталі чакаць і правяраць хто там выйдзе на бераг.

А гэты малады (па светламу пузу) баклан, здавалася, не звяртаў на мяне ўвагі і я здымаў яго нават з 20 метраў. Бясстрашны ці глупы? 

 

https://youtu.be/UCYx323ZXX8

 

Сярод бакланаў - як і іншых птушак на Нёмане - пастаянна адбываецца рух і раз адзін сядзіць, то, значыць, у сё ў парадку. І праз некалькі хвілін да яго далучыліся яшчэ два бакланы. Вось так бясстрашныя даюць прыклад іншым не баяцца)

І дарослым (чорным з белай плямай збоку) - таксама.

Нёман у Дарошавіч, Гарадзеншчына, 06-03-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

А ў мяне не атрымалася зняць бакланаў на Caya Coco. Яны па адзіночку хутка праляталі удалечыні над акіянам. А вашы здымкі добрыя, можна разгледзець і колер вачэй птушкі.

Дзякуй! Людзі не любяць бакланаў, таму і бакланы звычайна не давяраюць людзям.

Выключэнні ёсць, і пра адно з іх і гэтыя здымкі.