Трошкі больш за тыдзень таму я пісаў тут пра перападзел гнездавых тэрыторый у еўрапейскіх уюркоў (Serinus serinus) пасля таго, як першы вывадак хутчэй за ўсё ўжо выляцеў з гнёздаў і не патарабуе больш апекі ці то абодвух бацькоў, ці то самцоў.
І вось чаканы (ці нечаканы?) працяг той гісторыі - пагоні аднаго самца за другім працягваліся, з песнямі аднаго ці абодвух - тут цяжка ўпэўнена сказаць. Прычым часам яны адбываліся на былой 'памежнай' бярозе. Але раптам на ўжо саспелым насенні 'пастушай торбы' я ўбачыў пару ўюркоў! І самец, і самка кушалі побач, нікуды не спяшаючыся, а потым пераляцелі - таксама абодва і таксама побач, на падобную на рапс расліну :Descurainia sophia.
Стала зразумела, што прынамсі адзін з самцоў тут або захаваў папярэднюю партнёрку, або знайшоў новую. На новай тэрыторыі, якую заняў.
Чакаем на другі вывадак у гэтым сезоне?
31-05-020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ