Некалькі гадоў таму, ужо дакладна і не помню калі, я з сябрам выкапаў ў лесе і пасадзіў пад вокнамі кватэры 4 невялічкія рабінкі. Усе яны прыжыліся, толькі адна расце вельмі павольна, а тры значна лепш і ўжо высокія. Штогод яны "даюць" ураджай ягад, які, як і было задумана, застаецца для птушак.
У мінулым годзе ягады ў гронках віселі доўга, ажно зніклі раптоўна за адзін дзень усе. Зранку былі, а ўвечары ўжо не.
Гэтай зімой на іх спачатку таксама ніхто не звяртаў увагі да маразоў і снегапада амаль адразу пасля. Але прыйшоў час і на іх. Чатыры ранкі запар у меіры-двух непасрэдна за вакном я мог назіраць і здымаць (праз шыбу) дразда-піскуна (Turdus pilaris). Звычайна ён сядзеў на галінцы яшчэ ў паўзмроку і як і я, чакаў світанка. Мне святло было патрэбна для здымак яго, а яму - каб лепш было бачна што і як есці) Ну а калі станавілася бачна, няспешна з'ядаў з 1-2-3 падыходаў з перапынкамі недзе недалёка на суседніх дрэвах па некалькі ягад і адлятаў да наступнага ранка.
Пасля снегапада задача яго яўна ўскладнілася. Па-першае, усе лёгкадаступныя ягады ён ужо з'еў раней. А па другое, ягады накрыла снегам і зверху не паўсюль можна было да іх дабрацца. Таму на тых здымках, дзе дрозд глядзець уверх, ён не выглядвае драпежніка ў небе, а плануе падлёт да гронак рабіны знізу. Падлятае, завісае і зрывае што атрымался. І так 3-4-5 разоў. Калі ўсе ягады скончыліся, дрозд знік.
Гродна, 25-28.01.2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ