Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорныя дразды і іх "чорны дзень"

Першую палову зімы, усыпаны яркімі чырвонымі пладамі і параўнальна вялікі куст шыпшыны стаяў нікім некрануты. 

Калі йшоў дождж, я выбіраў прыгожы ракурс каб зняць як празрыстыя кроплі звісаюць з яркіх плодзікаў, калі выпадаў снег, я здымаў чыроныя плады на белым колеры - такі сабе пратэст прыроды, амаль масавая дэманстрацыя.

Але птушкі, нават калі і сядалі на гэты куст, яўна не цікавіліся пладамі.

І вось усё змянілася як толькі прыйшлі першыя добрыя маразы і амаль адразу ўсё навокал спачатку засыпала, а потым і заваліла снегам. Вельмі хутка зніклі тыя плодзікі, якія ляжалі над зямлёй і снегам або на іх. Вышэй таксама йшла пастаянная дэгустацыя некалькімі чорнымі драздамі (Turdus merula).

https://youtu.be/KXVdfbGb-y4

Прычым адначасова маглі есці, не перашкаджаючы адзін аднаму, нават 4 птушкі. Цікава, што я мог адначасова бачыць максімум адну з іх і то не кожны раз! Здаецца, чорныя ці цёмна-карычневыя птушкі павінны былі б быць добра заўважныя на белым фоне снега з чырвонымі ўкрапленнямі шыпшыны, але не былі!  Частка галін была завалена снегам і выдатна іх маскавала.

https://youtu.be/0yqAgU4Vrv0

Дразды падляталі да куста з ежай "на чорны дзень" паступова, не спяшаючыся, выкарыстоўваючы ў якасці схованак навакольныя дрэвы, кусты, агароджу дамоў.  А калі ўжо сядалі, таксама няспешна выбіралі плады - часам яны праглыналіся адразу, часам разбіраліся на кавалкі, а часам нешта было не так і дразды вярталі на канец дзюбы амаль праглынутае.

https://youtu.be/8VNnc_HeosQ

 

Так што ўсё, што засталося на зіму, не прападзе - будзе з'едзенае птушкамі ў свой час.

Гродна, 27 - 28.01.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.