18.07.21, пас. Белы Бераг, Гомельскі раён.
Чацьвёра маладых палявых вераб'ёў штурмавалі дуплянку.
У дуплянцы засела суворая чорная дзюба, якая ані вылязаць, ані кагосьці карміць не збіралася.
Перыядычна падлятаў яшчэ адзін дарослы верабей. У дуплянку лазіў, а чацьвёрку звонку ігнараваў, хоць тыя крыльцы раз-пораз і тапырылі.
Лезла моладзь, лезла, ды так нічога і не дапрасілася. Потым зляцела. Нават ня ведаю, ці яны ў сваіх бацькоў ежу прасілі, ці так, першых-лепшых знайшлі.
(Першы раз палявыя вераб'і на лецішчы загнездавалі ў траўні ў дуплянцы. Другі раз - у чэрвені ў больш тыповай птушынай хатцы, якая вісіць пад дуплянкай. Падобна, намеціўся трэці заход.)
Кропка назірання
Ўсё наадварот (палявыя вераб'і: дарослы ў дамку, моладзь на галіне)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.07.2021 - 23:39
Цікавая гісторыя і здымкі. …
Цікавая гісторыя і здымкі.
Наўрацці малыя прасілі ежу ў чужых бацькоў, толькі калі свае абодва па нейкай прычыне загінулі.