Працяг гісторыі, пачатак ТУТ
Дакументацыйныя здымкі
У пачатку чэрвеня стала павялічвацца колькасць дрэваў чарэшні, на якіх саспелі ягады. Шпакі (Sturnus vulgaris) гэта заўважылі лепш за мяне і пачалі карыстацца новай крыніцай ежы. Іх колькасць на асобных дрэвах наўрацці моцна зменшылася ў параўнанні з пачаткам 'чарэшнявага сезону' тыдзень таму, але цяпер увесь працэс адбываўся на дзіва ціха ці амаль ціха.
Выглядала гэта дзіўнавата, бо я не адразу зразумеў прычыну такіх зменаў у паводзінах птушак і калі набліжаўся да чарэшняў і не чуў ранейшых гучных галасоў шпакоў, не чакаў іх там убачыць. А прычына аказалася амаль банальнай: раней маладыя птушкі пераляталі за дарослымі і амаль пастаянна выпрошвалі ў іх кавалкі ягад, таму навокал чарэшняў стаяў шум. Цяпер жа, амаль праз тыдзень, маладыя птушкі навучыліся есці ягады самастойна, ягад было шмат і таму каб іх з'есці, не трэба было траціць час на галодныя крыкі, а лепш дзюбаць іх самастойна. І параўнальна рэдкія спрэчкі паміж шпакамі ўжо не маглі стварыць той жа ўзровень шума нават блізка.
Пачатак чэрвеня 2024, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ