Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Маладыя рачныя крычкі і трэніроўкі будучай рыбнай лоўлі

рачная крычка

Наўрацці спосаб палявання (ці рыбнай лоўлі) рачных крычак (Sterna hirundo) можна назваць лёгкім, таму што ў адрозненне ад іншых майстроў-рыбаловаў яны не стаяць у засадзе і не чакаюць на рыбу з прысады, а павінны выглядзець яе ў палёце, завіснуць і злавіць пад час нырання. 

Таму адразу пасля пачатку самастойнага жыцця ўжо трэба ўмець выконваць усе асноўныя элементы гэтага працэсу: палёт над вадой, завісанне і хватанне рыбы дзюбай. Першыя два элементы трэніруюцца між іншага пад час купання маладых птушак, бо купацца можна на плыткім месцы, і пасля завісання пікірваннем у воду з нейкай вышыні - што паспяхова робяць і дарослыя птушкі.

А вось злавіць рыбку нашмат складаней. І для гэтага варта пачаць рабіць гэта не ў палёце, а або калі стаіш на цвёрдай глебе, або калі плаваеш. І пачаць не з рыбы, а з кавалка водарасцяў - з імі справіцца нашмат лягчэй:

 

Ну а калі натрэніруеш, шмат паўтараючы, гэты этап, то наступны - завісанне над вадой і пікірванне за кавалкам водасрасцяў. Ну а пасля поспеху ў ім можна пачынаць і рыбную лоўлю...

Нёман у Гродна, 15-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі