Чапля малая белая (Egretta garzetta)

Аўтары Назірання

Андрэй Шэўчык

Дата назірання
Месца Назірання

ТВП "Старая Віць", Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці.

 ТВП "Старая Віць" 1 (2?) птушка на меліяратыўным канале, асобна ад групоўкі Вялікіх Белых Чапель. Адлегласць назірання каля 10 метраў (узляцела перад маім аўто).

Першая рэгістрацыя для 2014 году.

Каментары

 Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл. ТВП "Старая Віць"Прыкладна тут 52.135051, 29.816474
Першы раз вырашыў наведаць ТВП і не пашкадаваў. Не сустрэў толькі тамашніх драпежнікаў.
Чаплю падняў з канавы. Нажаль здымак зрабіць не паспеў. Узляцела перад машынай і павольна праляцела міма мяне. Адразу кінуліся ў вочы жоўтыя ногі і чорная дзюба (магчыма іх было дзве, але першую я не змог разгледзець падрабязна... можна адзначыць толькі невялікія памеры той птушкі).
Назіраў праз трубу вялікіх белых чапель (каля 20) і знайшоў цецяруковае такавішча. Такавалі адразу мінімум 12 самцоў. Таксама адзначыў журавоў, чорнага бусла.
З млекапітаючых давялося пабачыць дзіка і самку аленя

Увогуле месца вельмі цікавае за выключэннем паляўнічых... Столькі вышак я яшчэ нідзе не бачыў.
ТВП - нагадвае тэрыторыю важную паляўнічым...