Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Яйка можа ніхто не чапаць да вылета. Я пра тое, што напэўна зародак у ім загінуў, бо самка не наседжвала яго ў самы адказны момант - перад вылупленнем, бо была занята абагрэвам  маленькхі птушанят.

Harrier - 03.06.2015 - 16:35

In reply to by летний (госць)

Самка можа параўнальна доўга не наседжваць яйка ці яйкі адразу пасля адкладкі ці ў першыя дні пасля пачатку інкубацыі - ў гэты час зародак толькі пачынае фармавацца і талерантны да перапынкаў у абагрэве.Самы крытычны час - перад вылупленнем, калі птушанё амаль сфармаванае. 

Тое, што самка не наседжвала яйкі адразу пасля адкладкі было зроблена адмыслова, каб першыя птушаняты вылупіліся амаль адначасова - што і адбылося з першымі двума. Тады яны маюць нашмат большыя шанцы на выжыванне калі сытуацыя з ежай зробіцца крытычнай. Бо толькі іх самка будзе карміць.

Апошняе яйка або было незаплоднена ўвогуле, або зародак загінуў пасля таго, як вылупіліся першыя тры малых і самка стала больш увагі надаваць птушанятам, чым яйкам. Асабліва пасля вылуплення і знікнення пятага.

AV - 04.06.2015 - 09:43

In reply to by летний (госць)

елки, редактор, которой мы шлем - в отпуске, но она просит все новые и новые видео и комментарии (сама не знает дали ли их), а с теми, кто в студии у нас контакта нет(((

Назіраць праблемы няма. Важна разумець - што назіраеш ці назіраў. Бо часам цяжка гэта растлумачыць нават спецыялістам. А калі шмат чаго не разумееш, то і назіранні наўрацці могуць быць вельмі цікавымі. Таму каментары могуць быць не менш важнымі, чым сама трансляцыя.

Тэлебачанне ж і іх рэпартажы "з месца дзеяння" могуць стаць добрай рэкламай он-лайн назіранняў. 

летний (госць) - 05.06.2015 - 09:27

In reply to by Harrier

Поддерживаю предыдущего оратора. Да и вообще всегда приятно по телику посмотреть что-то касающееся, хоть и немного, тебя или твоего города.

Harrier - 09.06.2015 - 15:56

In reply to by летний (госць)

Дзякуй, летні!

Фармат не вельмі сур'ёзны. Наўрацці можна даведацца нешта новае нават для пачынаючых назіранні. Але для першага сезону можа варта пачаць і з такога. Ўсё ж папулярызацыя птушак і назіранняў за імі.

Апошняе птушанё яшчэ ў яйку. Самка далікатна дзюбай правярае рухлівасць птушанят - ці няма хворых ці тых, каго варта скарміць іншым?

 

Нейкі час яйка ляжала даволі далёка ад самкі з птушанятамі. Потым самка падбароддзем падсунула яго пад ясбе. Можа яшчэ і вылупіцца апошні малы?

Самка корміць малых. Убачыў спачатку толькі трох большых і ўжо спалохаўся, што і перадапошні знік. Аднак потым убачыў яго ў цяньку - ён малаактыўны. Можа і яго хутка не ўбачым...