Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

14.04 было адкладзена першае яйка. Сёння прайшло ўжо месяц і 1 дзень ад гэтай даты. Таму штодня можна чакаць вылуплення першага сакалёнка. Хаця самка і села шчыльна іх наседжваць пазьней, аднак рэальны тэрмін вылуплення дакладна невядомы і варта назіраць за гняздом пастаянна каб не прапусціць з'яўленне першага малога.

Як і многія самцы іншых відаў, наш самец пустальгі часам не вельмі ўдала замяшчае самку на гняздзе:.

Вось ён падбірае пад сябе яйкі, каб грэць іх пад час адсутнасці самкі, якая есць тое, што ён прынёс:

потым сядае на іх, але адно яйка не трапіла куды трэба:

праз нейкі час ён заўважае гэта і ізноў падбірае пад сябе яйкі:

Ніхто не ведае, было запланавана сем ці шэсць яек. Можа, якраз шэсць і было запланавана, ды адно яйка, сёмае, было адкладзена як замена знікламу.

Улетаев (госць) - 02.05.2015 - 09:04

Интересно посмотреть. Вы, ребята, реально молодцы. Однако пора бы заменить камеру на HD и с передачей звука. Трансляция б стала на много интереснее.

Harrier - 02.05.2015 - 11:51

In reply to by Улетаев (госць)

дзякуй! праблема не столькі ў камеры, як у зыходзячым відэа патоку - камера дазваляе даваць больш якасны, але абмежаванні па хуткасці байфлаю не даюць выкарыстаць яе патэнцыял. ну а гук, канешне, патрэбны. ў нейкай (бліжэйшай?) будучыні будзем мяняць. Аднак без дапамогі зацікаўленых асоб будзе цяжкавата.