Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Не, наўрацці апошняе. Думаю, што яшчэ 1-2 адкладзе. Проста апошнія птушаняты вылупяцца пазней першых 2-3 і неадначасова раз пачала наседжваць.

Дзякуй за прапанову дапамогі! Думаю, што пастараемся знайсці грошы на наступны сезон. Але і Вашы не зашкодзяць :)

А наконт наступнага яйка - неверагодна! Прайшло ПЯЦЬ (?) сутак ад адкладкі папярэдняга яйка! Такога нават у навуковай літэратуры не помню!

Ізноў адкрыццё дзякуючы камеры!

Ананім (госць) - 19.04.2015 - 09:44

Жалко, что никто не записал момент пропажи яйца из кладки, очень интересно, кто его мог съесть? И почему после этого не было видно остатков скорлупы, например? Птицы яйца со скорлупой едят?

Думаю, што гэта ўжо поўная кладка - з 2-х яек. А пасля прапажы аднаго з іх - з аднаго.

Самец чакае, пакуль паесць самка. Прысеў на яйка, падграюбаючы яго пад сябе на некалькі секунд.

gostik , не думаю, што менавіта для пустальгі ёсць цяжкасці са здабычай. Яна звычайна ў іх на 80-90% з палёвак. Палёўкі ж нікуды не дзеліся.

Самец ёсць - рэгулярна прылятае і корміць (самка прападае на некалькі мінут з гнязда ў гэты час).

Увогуле магчыма, што наступнае яйка можа з'явіцца нават праз трое сутак, але для такога дробнага драпежніка як пустальга наўрацці гэта нармальна.

Другі варыянт, што самка або маладая, або вельмі старая. Таму два яйкі могуць быць поўнай кладкай. Але ў такім выпадку яна б шчыльна наседжвала тое адно, якое засталося. Аднак гэтага не адбываецца, як бы яна чакала на больш яек, а тады ўжо з 3-4-га сядзе іх шчыльна інкубаваць. 

Сэнс такой інкубацыі не з першага яйка ў тым, каб першыя птушаняты (2-3 ці нават 4) вылупіліся амаль адначасова і мелі значна большыя шанцы на выжыванне ў параўнанні з апошнімі (5- 6 ці нават 7-м), якія вылупяцца пазней. Тады, калі ежы не будзе хапаць на ўсіх, старэйшыя яўна выжывуць, маладзейшыя - могуць і не .

Гэта такая прамежкавая стратэгія інкубацыі паміж цалкам асінхроннай (інкубацыя з першага яйка, ўсе вылупляюцца ў розныя дні = асінхронна) і цалкам сінхроннай - інкубацыя пачынаецца з адкладкай апошняга яйка, усе птушаняты вылупляюцца ў адзін дзень = сінхронна.

Прайшло ўжо амаль двое сутак з часу адкладкі другога яйка, а наступнае яшчэ не з'явілася. Хаця цяпер самка параўнальна доўга сядзела на яйку ці над ім.