Viasna-2024 2024

  • 16.05.2024 - 01:04 | Harrier
    У 15-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі падзеямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло 1,5 месяца, як самка на першым гняздзе адклала там сваё першае яйка, усе 6 птушанят жывыя і хутка растуць, а вось на другім гнязде толькі пачалося вылупленне і самае цікавае перад намі. Сёлета глядзець за жыццём на абодвух гнёздах можна ТУТ.
  • 19.05.2024 - 01:46 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы генетычнаму аналізу вызначыла, што гіганцкі калібры не адзін, а насамрэч два віды. Паўночная папуляцыя самага вялікага калібры (памерам з ластаўку) круглы год застаецца ў высокіх частках Андаў, тады як паўднёвая пасля размнажэння мігруе з прыкладна ўзроўню мора ў горы да вышынь у 5000 метраў н.у.м. Знешне абодва віды выглядаюць аднолькава, аднак іх геном і паводзіны кажуць пра вельмі працяглую асобную гісторыю.
  • 02.05.2024 - 23:50 | Harrier
    Незвычайна афарбаванага бусла, якога немагчыма аднесці да пэўнага віда, сфатаграфавалі ў першы дзень траўня ў Чэхіі. Птушка дэманструе афарбоўку і чорнага, і белага буслоў і хутчэй за ўсё з’яўляецца гібрыдам паміж імі (Ciconia ciconia x Ciconia nigra).
  • 01.05.2024 - 18:00 | Harrier

    У апошнія дэкады на самым захадзе Еўропы, у Партугаліі і Гішпаніі, былі адзначаны некалькі афрыканскіх відаў птушак, некаторыя з іх так і засталіся больш ці менш рэгулярна залётнымі, іншыя ж пачалі тут гнездаваць. Гэтыя параўнальна хуткія змены іберыйскай арнітафауны звязваюць найперш з апошнімі кліматычнымі зменамі.

  • 23.04.2024 - 00:46 | Harrier
    Тэарэтычна, міграцыя і гнездаванне як самыя энергетычна затратныя перыяды ў гадавым жыццёвым цыкле птушак, павінны быць адасоблены адно ад аднаго каб пазбегнуць перарасходу наяўнай у асобін энергіі. Аднак маштабнаму даследаванню з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў атрымалася паказаць, што ёсць яўнае выключэнне з гэтага правіла.
  • 17.04.2024 - 01:36 | Harrier
    Падрабязнае генетычнае даследаванне каманды навукоўцаў з Фінляндыі і Швецыі паказала, што т.зв. шэрая каляровая морфа шэрай кугакаўкі можа быць фізіялагічна лепш падрыхтаваная да жыцця ў больш халодным клімаце, чым птушкі рудой морфы.
  • 10.04.2024 - 09:59 | Harrier

    Харчаванне ў групе мае і свае перавагі, і свае недахопы. У групе лягчэй знайсці адпаведную ежу, заўважыць і пазбегнуць драпежніка. Аднак вялікая колькасць асобін у адным месцы прыцягвае больш увагі драпежнікаў, ды і канкурэнцыя за ежу павялічваецца.

  • 30.03.2024 - 01:09 | Harrier
    Апублікованая ў апошнім нумары часопіса Ornis Polonica справаздача падсумоўвае дадзеныя, атрыманыя Картатэкай рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków) пра некаторыя параметры гнездавых папуляцый 32 рэдкіх у Польшчы таксонаў (30 відаў і 2 падвідаў) птушак у 2021 годзе.
  • 20.03.2024 - 00:55 | Harrier
    Арнітолагі з універсітэту Siedlce (Польшча) змаглі знайсці істотныя адрозненні паміж месцамі харчавання самцоў і самак жоўтагаловага дзятла ў польскай частцы Белавескай пушчы. Гэтыя адрозненні яўна дапамагаюць прадстаўнікам рознага полу менш канкураваць за тыя самыя харчовыя рэсурсы на той самай тэрыторыі.
  • 15.03.2024 - 01:37 | Harrier
    Вялікая каманда французскіх навукоўцаў выкарыстала візуальную і інфармацыю, атрыманую з дапамогай GPS перадатчыкаў, каб зразумець сацыяльныя і палётныя паводзіны 8 грыфаў, якія ўтрымліваліся ў няволі: 7 белагаловых сіпаў і 1 блізкага да іх сіпа Р’юппеля, з якіх трое былі самцы і пяцёра - самкі.
  • 11.03.2024 - 10:56 | Harrier
    У справаздачы, падрыхтаванай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыяй BirdLife Cyprus пры падтрымцы RSPB і Committee Against Birds Slaughter (Cabs), знайшлі, што толькі за мінулую восень браканьеры злавілі і прадалі мясцовым рэстаранам прыкладна 435 тысяч вераб’іных птушак.
  • 05.03.2024 - 02:04 | Harrier

    На аснове агульнапольскіх дадзеных, сабраных за больш, чым 20 гадоў дзякуючы грамадзкай навуцы, польскія даследчыкі падрыхтавалі агляд смяротнасці дзікіх птушак на польскіх дарогах рознага адміністратыўнага ўзроўню.

  • 02.03.2024 - 01:02 | Harrier
    Першы сёлета новы для навукі выкапневы від птушак, самы ранні вядомы нам від энанціарніт (Enantiornithes) з бяззубай дзюбай, атрымаў навуковую назву ў гонар David’a Attenborough’а, знакамітага вядоўцы праграм пра прыроду на ВВС.
  • 27.02.2024 - 19:58 | Harrier

    Абедзве асобы, якія цвердзяць, што ў пачатку лютага змаглі занесці ў свае спісы 10ці тысячны від птушак - амерыканскія бёрдэры. Як часта бывае ў  такіх своеaсаблівых спаборніцтвах, хто з іх насамрэч стаў першым, застаецца невядомым.

  • 27.02.2024 - 01:13 | Harrier
    Нядаўна апублікаваны агляд параўнальна хуткай эвалюцыі звычайных шпакоў y Паўночнай Амерыцы, дзе яны з’яўляюцца інвазійнымі інтрадуцэнтамі. Аказалася, што найбольш заўважна ў іх змянілася даўжыня дзюбы і перадплюсны (tarsus).