Першую шэрую леску (Sylvia communis) я пачуў у апошні дзень красавіка, але ўбачыў далёка не адразу. А калі ўбачыў, то толькі здалёк і паказвалаіся птушкі на адкрытых месцах толькі на секунду-дзве, пасля чаго знікала, каб спяваць свае простыя песенкі, cярод ламачча або ў жывых кустах. І вось на пяты дзень адзін з самцоў на беразе Нёмана пачаў не толькі спяваць знутры кустоў, але і такаваць: пералятаць на некалькі метраў паміж імі з невысокімі 'горкамі'. Толькі тады і атрымалася зрабіць гэты здымак)
Гродна, 04-05-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ