Жоўтанадхвостая амерыканская леска (Dendroica coronata), якая часам залятае на Брытанскія астравы і ў кантынентальную Еўропу, падзелена на чатыры самастойных віды паводле рашэння Міжнароднага орніталагічнага кангрэсу.
Да 1973 году Амерыканскі орніталагічны звяз AOU ужо лічыў асобнымі відамі амерыканскую леску Ад’юбона (Audubon’s Warbler), якая распаўсюджана на захадзе Паўночнай Амерыкі, і амерыканскую леску Майртла, якая жыве ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Аднак пасля таго, як аказалася што віды могуць паміж сабой свабодна перакрыжоўвацца, AOU аб’яднаў іх у адзін від.
Апошнія даследаванні генетычных узаемасувязяў і біягеаграфічныя дадзеныя ўсіх чатырох папуляцый гэтага надвіду дазваляюць сцвярджаць, што ўсе яны марфалагічна і генетычна прадстаўляюць чатыры асобных віды.
Такім чынам чатыры гэтыя віды гэта:
• амерыканская леска Ад’юбона Audubon’s Warbler – жоўтагорлая папуляцыя, распаўсюджаная галоўным чынам на захадзе паўночнаамерыканскага кантыненту;
• амерыканская леска Майртла Myrtle Warbler – белагорлая папуляцыя, распаўсюджаная, ў асноўным, на ўсходзе Паўночнай Амерыкі;
• Чорнагаловая амерыканская леска Black-fronted Warbler (D. nigrifrons) – немігрыруючая папуляцыя з паўночна-заходняй Мексікі;
• амерыканская леска Голдмана Goldman's Warbler (D. goldmani) – інакш афарбаваная папуляцыя з Гватэмалы.
Адзін з новых артыкулаў, які звяртае ўвагу на адасобленасць паміж лескамі Ад’юбона і Майртла, выйшаў у мінулым годзе ў часопісе Evolution. Аўтары артыкулу, Брэлсфорд і Ірвін (Brelsford and Irwin), пішуць між іншым: “нашы даследаванні паказваюць, што гэтыя формы ёсць стабільнымі і генетычна асобнымі. Часткі іх геномаў застаюцца рознымі, не гледзячы на экстэнсіўную гібрідызацыю. І менавіта гэтыя розныя часткі пазначаюць фенатыпічныя адрозненні паміж імі. Мы рэкамендуем прызнаць абодва таксоны адпаведнымі статусу асобных відаў яшчэ і таму, што зона гібрідызацыі паміж імі вузкая і стабільная.”
Гл. таксама: World Bird Names
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
КАМЕНТАРЫ