Гавайскія квяткоўніцы паходзяць ад... чаромашнікаў

Новы аналіз паходжання гавайскіх квяткоўніц Drepanidinae паказаў, што іх найбліжэйшымі крэўнымі ёсць чаромашнікі з роду Carpodacus.

Гавайскія квяткоўніцы даўно знакамітыя як фантастычна разнастайна дывергіраваная група птушак – эндэмікаў Гаваяў. У якасці продка ўсіх відаў разглядалі ўюрка з адпаведнага сямейства, які трапіў на астравы каля 5,5 мільёнаў гадоў таму. Аднак прыналежнасць гіпатэтычнага ўюрка да пэўнай групы ці роду заставалася незразумелаю. 
Выкарыстоўваючы дадзеныя аднаго мітахандрыяльнага і 13 ядзерных генаў, аўтары артыкулу ў часопісе Current Biology  змаглі знайсці адказ на іх сапраўдныя сувязі і паказаць іх паходжанне.
Большасць генетычных ліній высокаразнастайных марфалагічна квяткоўніц з надсямейства Drepanidinae узнікла пасля таго, як першая з іх узнікла на востраве Oahu каля 4 мільёнаў гадоў таму і на востраве Maui каля 2 мільёнаў гадоў таму назад. Менавіта з гэтых астравоў пад час далейшай дывергенцыі і рассялення паходзяць усе іншыя віды.
І хаця не атрымалася апісаць дагэтуль невядомых відаў, даследчыкам атрымалася паказаць пры параўнанні генатыпаў розных прадстаўнікоў вераб’іных, што продкавая група квяткоўніц не шчыгелы Carduelis і не крыжадзюбы Loxia  - хаця менавіта гэтыя дзве апошнія групы з-за аналогіі ў марфалогіі і паводзінах лічылі за продкаў, а чаромашнікі Carpodacus.
Гэты даволі нечаканы вынік прымушае ўспомніць распаўсюджанне чаромашнікаў у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы, бо хаця Гавайскія астравы ляжаць параўнальна далёка на поўдні Ціхага акіяну, аднак дасягальныя для птушак падобных сённяшнім чаромашнікам калі б яны страцілі шлях паміж гэтымі двума кантынентамі. Звычайны чаромашнік (Carpodacus erethrinus) часта вандруе ў рознаполавых групах на вялікія адлегласці ў пошуках новых добрых зімовых тэрыторый. Таму вызваленне падобнай групы птушак з роду Carpodacus, выпадкова заляцеўшых на Гавайі ад міжвідавой канкурэнцыі і даступнасць шматлікіх новых рэсурсаў для харчавання змагла ім дапамагчы параўнальна хутка засвоіць разнастайныя нішы і стварыць шмат новых відаў.
 

Крыніца:
Lerner, H R L, Meyer, M, James, H F, Hofreiter, M, and Fleischer, R C. 2011. Multilocus Resolution of Phylogeny and Timescale in the Extant Adaptive Radiation of Hawaiian Honeycreepers. Current Biology doi:10.1016/j.cub.2011.09.039.


Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Малюнак з www.mun.ca 
 
На гэтую тэму:

Зялёная жаўна з Іберыйскага паўвострава блізка да відавога статусу

Вялікая белая чапля ўсё яшчэ адзіны від?

БИОХОРОЛОГИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА ВИДА: ПОДХОДЫ К ИССЛЕДОВАНИЮ (НА МАТЕРИАЛЕ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ)

Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!

Новы від птушак з Гавайскіх астравоў

Comments

Як для мяне, так і для аўтара малюнка, гэта не кластэрны аналіз, а філагенетычнае дрэва квяткоўніц па ўяўленьнях пра яго на 2010 год.  Да таго ж яно з правага боку:)

Чаромашнік - як зыходная форма іх усіх - павінен быць намаляваны першым зьлева і ад яго паходзіць усе гэтыя разнастайныя віды. Але пра яго стала вядома ў канцы 2011, таму на малюнку яго і няма.

Думаю, што ты, як і іншыя нашы карыстальнікі, ўяўляеш як выглядае чаромашнік. Таму яго фотку не змяшчаў.