Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!

Зусім нядаўна эвалюцыя прывяла да таго, што сярод еўрапейскіх вераб’ёў з’явіўся новы від. Гэта атрымалася даказаць нарвескім навукоўцам. Яшчэ нядаўна наконт яго сапраўднага статусу разгараліся дэбаты, але ў некаторых вызначальніках ён быў пазначаны як асобны від на працягу як мінімум двух апошніх год (гл., напрыклад, другое выданне Collins Bird Guide).

Навукоўцы з універсітэту Осла пад кіраўніцтвам эвалюцыйнага біёлага Глена-Пітэра Сэтрэ (Glenn-Peter Saetre) вывучалі генетычныя асаблівасці папуляцый італьянскага (Passer italiae) і гішпанскага вераб’ёў (P. hispaniolensis) у паўднёва-ўсходняй Італіі, дзе птушкі распаўсюджаны на той самай тэрыторыі.
Для экстракцыі ДНК у птушак бралі кроў. Атрымалася, што італьянскі верабей паходзіць ад скрыжоўвання дамовага вераб’я (P. domesticus) і гішпанскага.
"Аднак, што паказалася нам не менш значным – ён не размнажаецца з гішпанскім вераб’ём, хаця птушкі абодвух відаў жывуць бок о бак” – сказаў Глен-Пітэр Сэтрэ. Калі б такія гібрыды існавалі, навукоўцы б знайшлі прамежкавыя генатыпы сярод даследаванных птушак.  Атрымліваецца, што існуе рэпрадукцыйны бар’ер, які перашкаджае гэта рабіць.
"Магчыма, што італьянскія вераб’і выглядаюць значна інакш чым гішпанскія, ці яны і размнажаюцца ў розны час. Аднак што адбываецца насамрэч, пакуль невядома.”
Калі італьянскія вераб’і сапраўды перасталі скрыжоўвацца з гішпанскімі, то з часам іх генетычныя адрозненні будуць толькі павялічвацца.
 

Дзякуючы гэтаму адкрыццю, апісанаму ў часопісе Molecular Ecology, навукоўцы лічаць, што магчыма ў прыродзе больш шырока распаўсюджаны віды жывёл, якія паўсталі як гібрыды відаў-папярэднікаў. 


Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак самца італьянскага вераб’я) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Бёдуотчары зноў адзначылі невядомы для навукі від птушак?

Новы від птушак апісаны ў Балівіі

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў

Новы від птушак з Гавайскіх астравоў

Новы від птушак апісаны на Мадагаскары


 

Comments

biot - 28.10.2011 - 00:57

Странно, конечно, что гибрида от двух видов выделели в отдельный вид. Хотя в новом Colliins он и обозначен отдельно, но вот ареал его не нарисовали.
Интересно, его сейчас сразу признают как глобально исчезающий? Это ведь получается чуть ли не первый европейский эндемик и численность его не сильно-то велика, да и ареал ограничен одной страной.

А чаму не калі ён з відамі-бацькамі не скрыжоўваецца і здольны сам прадукаваць патомства? Магчыма - гэта надзвычай рэдкі выпадак відаўтварэньня, а магчыма мы проста мала ведаем каб меркаваць пра іншыя віды. Эндэмікаў у Еўропе як такой некалькі - некалькі відаў сустракаюцца толькі на астравах ля Еўропы-кантыненту, напрыклад, шатландзкі крыжадзюб, мадэйрскі і два віды галубоў з Канарскіх астравоў.

Вось, выпадкова знайшоў цікавыя звесткі пра эндэмікаў з Еўропы: avifauna of Macaronesia (the Azores, Madeira, Canaries and Cape Verde Islands), a region boasting no fewer than 22 endemic species and 60 endemic subspecies,

Г.зн. што толькі "на Макаранезійскай групе астравоў /каля кантынентальнай Эўропы/ (Канары, Азоры, Мадэйра і астравы Зялёнага мысу) ёсьць не менш 22 эндэмічных відаў і 60 эндэмічных падвідаў птушак"!