Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

...Яны памнажаюцца

16.07.2023, Гомельскі раён, Белы Бераг.

Ад першай сустрэчы з крыўкамі мінаваў тыдзень. Дняпро працягвае мялець - дзе было куліку па калена, паказаўся пясок (чакана). А дзе на мінулым тыдні пасьвіліся трое крыўкоў - з'явіліся шасьцёра.

Калі іх спугнулі, яны ўсе разам адляцелі, але праз гадзіну былі на тым жа месцы (разам з нейкай велізарнай чайкай; чайкі, дарэчы, звычайна пасьвяцца на іншай водмелі-слэш-востраве, і там пакуль што птушцы яшчэ па калена, але яны ўжо збіраюцца).

Папярэднія некалькі гадоў я ў наваколлі крыўкоў нібыта ня бачыла, адно перавозчыкі трапляліся.

Каментары