Палявы свірстун пад Гродна + VIDEO

Палявога свірстуна ў нашых краях сустрэць можна, але нячаста - добра, калі 1-2 разы за сезон.

Птушка любіць пясчаныя пагоркі, якіх, у прынцыпе, хапае на палетках. Але вось займае іх неяк непаслядоўна - сёлета тут ёсць, а на наступны год шукай яго ў іншым месцы.

Сёлета мне пашанцавала ўбачыць токавы палёт самца і нескладаныя пазыўкі недалёка ад гарадзкой звалкі.

Потым самец пачаў лапаць мухаў сярод травы.

 

Відэа і дакументацыйныя фоты зроблены праз трубу = digiscoping.

Кропка назірання
Фотаздымкі