Вялікая коўра і малая карма + VIDEO

вялікая коўра ў сетцы рыбакоў

У першы дзень мая-траўня самы блізкі мне чалавек раптоўна адпісаў з маёй кармы сто пунктаў.

Колькі іх я меў усяго, я не ведаю. Вельмі магчыма, што я моцна "пайшоў у мінус". Таму прыйшлося папраўляць становішча як умею і магу.

 

Як раз праз тыдзень мы разам з парай брытанскіх бёдуотчараў шукалі куліка-марадунку на востраве Тураўскае балонне і навакольных берагах:

Тураўскае балонне

Кулік ніяк не знаходзіўся, але мы не здаваліся і я праглядаў у трубу чарговыя магчымыя берагі і затокі, як раптам заўважыў дзіўную вялікую коўру.

Яна заставалася на месцы і за сабой мела нейкія цёмныя прадметы. "Паплаўкі рыбацкай сеці" - адразу падумаў я і паведаміў пра "знаходку" сябрам.

коўра

"Забудзь пра марадунку!" па-ангельску скзаў мне Дэвід і мы паехалі ратаваць коўру.

Сытуацыя аказалася такой жа, як ой мы яе здалёк убачылі ў трубу- коўра сапраўды заблыталася ў рыбацкую (браканьерскую) сетку, адну з двух пастаўленых мясцовымі галоднымі жыхарамі ў рад. Адно што адлегласць сетак - і коўры- да берага аказалася троху большай, чым бачылася нам здалёк.

Коўра не збіралася здавацца нам і спрабавала то схавацца, то шыпела і разявала дзюбу:

коўра

Быў халодны і ветраны майскі дзень, таму набіраць халоднай вады ў свае гумовікі не хацелася нікому.

Але і ратваць птушку трэба было і я паспрабаваў паволі падыйсці і дацягнуцца да края сеткі, каб пацягнуўшы за яе, падцягнуць да сябе і птушку.

https://youtu.be/CO5Ebj_-c5o

На радасць усім, гэта атрымалася і мы пачалі ўжо на беразе з дапамогай нажа і апранутай - для нашай бяспекі - на галаву коўры шкарпэткі - паступова выпутваць і выразаць птушку з сеткі. Невядома, як даўно яна трапіла ў сетку, але заблытала ў ёй амаль усё, што можна.

коўра ў сетцы

Каля 5 хвілін заняла нам ратавальная аперацыя. І вось птушка (амаль вольная) ў руках Дэвіда.

коўра

Шкарпэтка з галавы з небяспечнай дзюбай знятая - можна адпускаць! (Другая сетка таксама выкінутая на бераг і ляжыць каля першай).

коўра

Птушка пасаджаная на воду у самага берагу і ... замест таго, каб адплыць, павярнула голаву да Дэвіда і пракрычала яўна нейкае пракляцце!

(Таму я іак і не ведаю, ці паправіў карму.)

Але потым, канешне, адумалася і паплыла, з занырамі, ў Прыпяць.

коўра

коўра

коўра

А марадунку мы ў той раз так і не знайшлі.

 

Кропка назірання