“Нашы вядомыя і невядомыя птушкі” пераляцелі ў Шчучын

фотавыстава

Персанальная фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча, арганізаваная пры падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і нашага сайта “Птушкі штодня”, перамясцілася на наступныя два тыдні ў цэнтр Шчучына. Там, у гасціннай гарадзкой гімназіі, яна будзе радаваць да пачатку лютага сваімі цудоўнымі здымкамі больш за 350 гімназістаў і некалькі дзесяткаў настаўнікаў.

У мінулым годзе, акрамя гродзенскіх навучальных установаў, фотавыставу і нашых птушак на ёй глядзелі ў Музеі вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, у школе аг Канюхі на Бераставіччыне, а апошні месяц яна экспанавалася ў Гродзенскім заапарку.

фотавыстава

Акрамя адкрыцця фотавыставы, Дзьмітры Вінчэўскі, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і рэдактар сайта “Птушкі штодня”, прадставіў прэзентацыю пра мінулае і сучаснасць у назіраннях птушак. Пад час яе ён нагадаў гімназістам 5-х і 8-х класаў, якія сабраліся ў актавай залі, што менавіта на Шчучыншчыне нарадзіліся і нейкі час працавалі знакамітыя арнітолагі Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853) і Тадас Іванаўскас (Тадэвуш Іваноўскі) (1882-1970) і менавіта ў Шчучыне некалі вучыўся і потым выкладаў знакаміты біёлаг, праф. Станіслаў Баніфацы Юндзіл (1761 – 1847). Пра яго добра памятаюць у гімназіі, і перад уваходам у будынак знаходзіцца спецыяльная кампазіцыя ў яго памяць.

гімназія

Дзякуючы таму, што сёння фактычна ва ўсіх школьнікаў ёсць адпаведныя гаджэты, мы прапанавалі гімназістам сачыць он-олайн за сталоўкай для птушак, прарэкламаваўшы гэтую магчымасць нашага сайта пад час прэзентацыі. Прапанова глядзець за птушкамі пад час нецікавых урокаў была ўдзячна ўспрынята гімназістамі J

рэклама сталоўкі для птушак

Маем надзею, што цудоўныя фотаздымкі нашых птушак і магчымасць назіраць за некаторымі з іх з дапамогай сучасных гаджэтаў павялічыць кола нашых прыхільнікаў цяпер і ў Шчучыне.

гімназія ў Шчучыне

Дзьмітры Вінчэўскі, фоты аўтара

 

 

На гэтую тэму:

Птушкі і прырода Гарадзеншчыны на фотавыставах у Гродзенскім заапарку

КАНСТАНЦІН ТЫЗЕНГАЎЗ (1786-1853) – ПАТРЫЁТ І ЗАСНАВАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ АРНІТАЛОГІІ

МАНАХ, ЯКІ ВУЧЫЎ ЛЮБІЦЬ І ВЕДАЦЬ ПРЫРОДУ. ДА 250-ЦІ ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА БАНІФАЦЫЯ ЮНДЗІЛА (1761 – 1847)