Так маглі б казаць шалашнікі (Ptilonorhynchidae), бліжэйшыя крэўныя райскіх птушак (Paradiseidae), калі б маглі размаўляць. Прадстаўнікі гэтай выключна цікавай групы птушак, самцы якіх будуюць разнастайныя і складаныя пабудовы і ўпрыгожваюць іх яркімі колерамі каб прыцягнуць увагу самак, даўно вывучаюцца навукоўцамі. Аднак апошняе адкрыццё, апублікаванае ў часопісе New Scientist, здзівіла нават іх.
Недалёка ад гораду Дарвін (паўночная Аўстралія) жыццёвы цыкл 23 шалашнікаў Chlamydera nuchalis вывучаў Осаму Мікамі (Osamu Mikami) з універсітэту Rikkyo (Токіа).
Японскі навуковец заўважыў, што пад час пажараў, якія выключна моцна спусташалі землі навокал гораду Дарвін у 2006 годзе, з 9 шалашоў, збудаваных птушкамі, якія ляжалі на шляху распаўсюджання агню, згарэлі толькі 3 птушыныя пабудовы. Іншыя, пасля заканчэння пажару, засталіся нязнішчанымі, хаця вакол іх паўсюль ляжаў попел. Як аказалася, перад пачаткам будаўніцтва самцы шалашнікаў стварылі з мёртвай арганікі адмысловы пляц, які і не даў распаўсюдзіцца агню на іх шалашы.
Даследчыкі вылучылі дзве гіпотэзы, якія могуць тлумачыць такія паводзіны птушак. Паводле першай, самцам энергетычна “не аплачваецца” кожны раз пасля пажараў будаваць новы шалаш. Паводле другой гіпотэзы, супрацьпажарная бяспека атрымліваецца ў іх выпадкова – дзякуючы таму, што яны рыхтуюць пляц пад пабудову такім чынам, каб шалаш як выразней вылучаўся ў наваколлі.
Здымак шалаша, збудаваны шалашнікам Chlamydera nuchalis з www.coolsciencenews.blogspot.com
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Разумнейшыя самцы птушак маюць больш шанцаў у самак- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ