Канадзкія даследчыкі на прыкладзе птушак знайшлі эвалюцыйны механізм, які дапамагае растлумачыць як магла ўтварыцца такая каляровая і гукавая разнастайнасць сярод жывых істотаў.
Навукоўцы знайшлі, што блізкакрэўныя па паходжанні птушкі, якія займаюць тыя самыя ці падобныя біятопы, выяўляюць тэндэнцыю выглядаць і спяваць вельмі па-рознаму.
Гэтае эвалюцыйнае правіла дапамагае птушкам безпамылкова адрозніваць асобін свайго віду.
Д-р Поль Марцін (Dr Paul Martin) прадставіў знойдзеныя высновы на Першым кангрэсе па эвалюцыйнай біялогіі ў Атаве (Ottawa), Канада. Ён са сваёй камандай параўнаў розныя аспекты жыцця і паходжання 250 відаў птушак з усяго Свету. Дзякуючы доступу да збору песень птушак з бібліятэкі Macaulay Library, атрымалася стварыць базу дадзеных па знешняму выгляду, месцы пражывання і песням многіх відаў.
"Мы знайшлі, што птушкі, якія жывуць у тых самых месцах разам са сваімі блізкімі відамі, маюць вельмі розныя песні і знешні выгляд. Атрымалася, што коштам за заняццё блізкай нішы ёсць здзіўляючая нас разнастайнасць навокал.” – сказаў д-р Марцін. “Мяне заўсёды цікавіла вялікая разнастайнасць сярод птушак, нават у відаў, якія не былі адасоблены праз доўгі час. Для такіх відаў вельмі важна выглядаць па-рознаму каб пазбягаць спарвання з блізкімі відамі. Афарбоўка апярэння або іншых частак цела і песні – адны з асноўных рэчаў, якія ўдзейнічаюць на выбар партнёра для размнажэння, таму мы можам чакаць іх хуткага эвалюцыйнага разыходжання”.
Існаванне рознымі ў тых самых месцах дапамагае таксама ўпэўнівацца, што не адбываецца нячэсная канкурэнцыя за ежу альбо тэрыторыю.
На фота: блізкія крэўныя: чорнагаловая амерыканская леска blackpoll warbler (Setophaga striata) і жоўтая амерыканская леска yellow warbler (S. petechia) выглядаюць і спяваюць вельмі па-рознаму.
Паводле www.news.bbc.co.uk (здымкі і тэкст) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ