Кніга “Birds of the Curonian Spit” была напісана для таго, каб запоўніць вялікую белую пляму цікавай інфармацыяй пра птушак Куршскай касы – аднаго з найцікавейшых месцаў для назіранняў пярнатых не толькі ў краінах Балтыкі, але і ўсёй Паўночнай частцы Еўропы.
Аўтар кнігі Крыстэр Кастрэн (Krister Castren) - вельмі дасведчаны фінскі бёдуотчар, неаднаразовы чэмпіён адкрытых Чэмпіянатаў Беларусі па спартыўнай арніталогіі (у складзе фінска-беларускай каманды “Lintu”), а таксама гонак за птушкамі ў іншых краінах, ганаровы консул Фінляндыі ў Літоўскай рэспубліцы, які апошнія дзесяцігоддзі жыве і працуе ў Літве.
Кніга будзе цікавая не толькі навукоўцам, бо на сваіх 432 старонках утрымлівае падрабязную інфармацыю пра рэгістрацыі 285 відаў птушак, зробленых на працягу дваццацігоддзя (з 1991 па 2011 гг), статусе і тэрмінах гнездавання і міграцыі, колькасці ў розныя сезоны і тэрмінах пікавага пралёту, але і бёдуотчарам і іншым аматарам назіранняў за дзікай прыродай. Таму што ілюстраваная 280 каляровымі здымкамі, а таксама ўтрымлівае падрабязныя рэкамендацыі з мапамі размяшчэння самых добрых назіральных пунктаў, відавымі спісамі адзначаных на касе птушак у розныя сезоны і парадамі як іх дасягнуць. Больш падрабязна апісаны рэдкія і цікавыя рэгістрацыі.
Нарэшце, кніга нагадвае чытачам пра значэнне захавання гэтага ўнікальнага месца на ўзбярэжжы Балтыкі, якое прызнана ЮНЭСКА Сусветнай прыроднай спадчынай.
Выданне напісана добрай і зразумелай ангельскай мовай і стане выдатным падарункам і прсота неабходная для таго, каб добра запланаваць і правесці свій час у назіраннях за птушкамі на Куршскай касе.
Прэзентацыі-продажы кнігі адбудуцца ў Вільні ў пятніцу, 21.02 у памяшканні Фінскай амбасады (Kalinausko gatve 24) (пачатак у 16.00) і ў суботу, 22.02 на Віленскім кніжным кірмашы ў стэндаў выдаўніцтва Petro Ofsetas з 12 да 14.00.
Кошт кнігі на прэзентацыі – каля 95 літаў. Пасля яе – 35 эўра.
Пры неабходнасці можна замовіць абмежаваную колькасць кніг у аўтара.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ