Студзеньскія вынікі фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды Беларусі- 2014"

 Дзякуючы балам, пастаўленым конкурсным здымкам зарэгістраванымі карыстальнікамі нашага сайту, былі падведзены вынікі адбору здымкаў-фіналістаў ва ўсіх чатырох намінацыях фотаконкурсу за першы месяц 2014 году.

Такім чынам, у намінацыі "Магія дзікіх птушак" у фінал за студзень трапілі наступныя фатаграфіі (10 з 10 магчымых):

 

 Кулікі-пясчанкі  (Calidris alba). Аўтар - Віталь Кашчэеў (Новалукомль)

 

 Вераб'іны сычык (Glaucidiium passerinum). Аўтар - Аляксандр Пекач (Пружаншчына)

 

 Чубатая сініца (Parus cristatus). Аўтар - Аляксандр Эрдман (Полацк)

 

 Звычайны папаўзень (Sitta europea). Аўтарка - Таццяна Яварэц (Гродна)

 

 Чорны дрозд (Turdus merula). Аўтар - Валер Кавалёнак (Шаркаўшчына)

 

 Два здымкі шэрых курапатак (Perdix perdix) аўтарства Уладзіміра Янушэвіча (Слонім)

 

 Шызая чайка (Larus canus). Аўтар - Уладзімір Янушэвіч

 

Яшчэ адзін звычайны папаўзень (Sitta europea) Таццяны Яварэц

 і звычайны паўзунок (Certhia familiaris) яе ж аўтарства.

 У намінацыю "Магія дзікіх жывёл" не было атрымана ніводнага конкурснага здымка.

 З намінацыі "Магія МакраСвету" ў фінал прайшоў адзін здымак:

 "Зімовыя каралы" Таццяны Яварэц

Тры здымкі прайшлі ў фінал фотаконкурсу ў намінацыі "Магія краявідаў":

 Нізіннае балота Грайна ўзімку. Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)

 

 "Камяні" Ўладзіміра Янушэвіча

 

 "Студзеньскі Нёман" Дзьмітрыя Вінчэўскага.

Дзякуем усім удзельнікам фотаконкурсу і тым, хто не лянуецца ставіць балы конкурсным здымкам і пакідаць свае ўражанні ад іх у каментарах.

Віншуем аўтараў здымкаў-фіналістаў і нагадваем, што ў другім этапе фотаконкурсу ўсе фатаграфіі, якія трапілі ў фінал, будуць яшчэ раз ацэньвацца міжнародным Журы. Па тры здымкі з кожнай з чатырохнамінацый, якія  атрымаюць найвышэйшыя адзнакі, будуць надрукаваныя ў насценным календары на 2015 год.

Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі - 2014" праводзіцца сайтам "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by), Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і турфірмай "ПерэгрынусКомпані" (www.peregrinus.by).

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

Палажэнне аб фатаконкурсе:

 ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ ФОТАКОНКУРСЕ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2014”

 На гэтую тэму:

 ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!

 СТО ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ФОТАКОНКУРСА "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ-2013"