Незвычайнае адкрыццё было зроблена на гэтым тыдні ў Літве – там быў сфатаграфаваны стэпавы жаўрук Calandra Lark (Melanocorypha calandra).
Птушка ў пятніцу была сфатаграфавана на ўзбочыне заснежанай дарогі прафесійным прыродным фатографам Марыюсам Чэпулісам (Marius Čepulis) у горада Панявежыс (Panevėžys). Навіна хутка распаўсюдзілася дзякуючы змяшчэнню здымкаў і іх адпаведнай інтэрпрэтацыі на сэрвісе Birding Lithuania.
Сёння ж адбылося “пераадкрыццё” той самай птушкі – аказалася, што ў сераду тую ж птушку ў тым жа месцы ўжо сфатаграфаваў іншы бёдуотчар – Жыгімантас Мілерыс (Žygimantas Mileris). Ён, аднак, не змог самастойна вызначыць від і зразумеў усю важнасць здымкаў пасля публікацыі фота Марыюса.
Стэпавы жаўрук адпавядае сваёй назве і распаўсюджаны ў стэпах Паўднёва-Заходняй Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Паўднёва-Заходняй і Малай Азіі. Нерэгулярна залятае ў многія еўрапейскія краіны, нават у Швецыю і Нарвегію, быў адзначаны ў Польшчы, аднак у нашай краіне не назіраўся.
Паводле www.facebook.com/birdinglithuania (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?
Жоўтаногі кулік (Tringa flavipes) - новы від у арнітафаўне Літвы
АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАЙКА-КЛЫГУН – НОВЫ ВІД ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ
НА ВЫХОДНЫХ У ПОЛЬШЧЫ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў
Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 31.01.2015 - 23:28
чаму двойчы? адкрыў Марыус, а
чаму двойчы? адкрыў Марыус, а знайшоў першым і сфатаграфаваў іншы. Цікавае назіранне. У нас яны павінны таксама быць, столькі птушак каля дарог, сёння з 200 стрынатак я і палову не разглядзеў добра.
Harrier - 31.01.2015 - 23:31
In reply to чаму двойчы? адкрыў Марыус, а by AV
Назва жаўтаватая каб увагу
Назва жаўтаватая каб увагу прыцягнуць.
Так, варта ўсіх прыдарожных птушак праглядаць. Можа на адваротным шляху ў стэпы Азіі прыпыніцца ў нас?
AV - 31.01.2015 - 23:43
правакацыйная, ты хацеў
правакацыйная, ты хацеў сказаць) баюся, што гэтыя заблудшыя птушкі дамоў ужо ніколі не пападуць
Harrier - 31.01.2015 - 23:49
In reply to правакацыйная, ты хацеў by AV
Мне здаецца, што гэта
Мне здаецца, што гэта сінонімы: жоўты загаловак = правакацыйны з мэтай прыцягнуць дадатковую ўвагу.
Наконт вяртання - цяжка сказаць. Амерыканскія вераб'іныя, канешне, не маюць шанцаў. Але гэты жаўрук можа і вернецца ў Гішпанію ці ў Казахстан.