Брэсцкае aбластное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010)

 

У гэтым годзе перавага будзе нададзена праектам, накіраваным на даследванне новых патэнцыйных ТВП і объектаў “Смарагдавай сяці” (рус Изумрудной сети), але разглядацца будуць і маюць шанцы на фінансаванне і іншыя заяўкі. Падрабязную інфармацыю пра абъеты якія патрэбна даследваць, а таксама пра методыку і крытэрыи вызначэння абъектаў “Смарагдавай сяці” можна даведацца па электроннай пошце: egreta113@mail.ru.

Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

Праграмма працуе ўжо чатыра гады, і за гэты час мы атрымалі 15 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і Мінска. Тэматыка прапанаваных даследванняў была даволі разнастайнай і датычыла фауністыкі, даследавання рыбгасаў і асобных відаў, даследвання патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак.

 Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя чатыры гады бюджэт Праграмы склаў каля 3000 USD. За чатыры гады было падтрымана семь заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграммы, у 2013-14 гг ўпершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі пластыкавымі кольцамі; з’явілася новае ТВП і Рамсарскае угоддзе – “Палеская даліна ракі Буг”, а таксама новыя намінанты Смарагдавай сеткі.

У мінулыя два гады праграмму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Бакур Юрый, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Дзяніс Кіцель. Шчыра дзякуем усім пазначаным асобам ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграммы.

Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана пад абвесткай) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 10 сакавіка бягучага года.

Вынікі адбору будуць абвешчаны на старонках сайтаў АПБ www.ptushki.org і www.birdwatch.by

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі - праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях. Чакаем Вашыя заяўкі!

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +375 972 53216, +375 297 929924.

Андрэй Абрамчук,

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

 

На гэтую тэму:

In Memoriam: Сяргей АБРАМЧУК (1984-2010)

 

 

Дадатак Памер
Pravily Memaryalnaja prahrama imia S.Abramchuka .doc116 КБ 116 КБ
Forma zajauki_2016.doc116 КБ 116 КБ