У Еўропе ёсць яшчэ адзін від соваў?

Эндэмічны падвід соўкі-сплюшкі (Otus scops), які жыве на Кіпры, даўно падазраваўся заслужваючым асобнага відававога статуса. Гэтыя невялічкія совы тут цямнейшыя, чым любыя птушкі з іншых месцаў Еўропы, сярод іх не сустракаюцца птушкі рыжай морфы, а таксама яны маюць двусілабічны голас, які раней прымалі за голас-пазыўку паміж двума птушкамі.  

Арнітолагі з The Sound Approach team у сваёй нядаўна выдадзенай кнізе Undiscovered Owls (“Неадкрытыя совы”) ужо надала мясцовым сплюшкам відавы статус з назвай Otus cyprius, і пасля аналізу мітахандрыяльнай ДНК міжнароднай камандай навукоўцаў можна лічыць гэта пацвержаным цяпер і генетычна. Аднак калі разыходжанне з мацерыковымі сплюшкамі і адбылося, то параўнальна нядаўна.   

Упершыню сплюшкі з Кіпру атрымалі асобную відавую назву пад час іх апісання ў 1901 годзе. Гэта хутчэй за ўсё цалкам аселы від, і хаця іншыя сплюшкі ляцяць праз востарў падчас міграцыі, не знойдзена ніводнага выпадку гібрыдызацыі паміж астраўнымі і мацерыковымі соўкамі. Гэта таксама пацверджвала б асобны відавы статус кіпрскіх сплюшак і існаванне  надзейных ізаляцыйных механізмаў.


Крыніца:

Flint, P, Whaley, D, Kirwan, G M, Charalambides, M, Schweizer, M, and Wink, M. 2015. Reprising the taxonomy of Cyprus Scops Owl Otus (scopscyprius, a neglected island endemic. Zootaxa 4040: 301-316.

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.biodiversitycyprus.blogspot.com

 

На гэтую тэму:

На нашых вачах адасабляецца брытанскі падвід шэрай кугакаўкі

Апісаны новы від птушак – аманская сава

НЕТРАДЫЦЫЙНАЕ АПІСАННЕ АМАНСКАЙ САВЫ І САПРАЎДЫ ПРЫВЯЛО ДА АДКРЫЦЦЯ НОВАГА ВІДУ

У ЕЎРОПЕ МОГУЦЬ З’ЯВІЦЦА ДВА НОВЫЯ ВІДЫ-ЭНДЭМІКІ

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Comments