У Еўропе могуць з’явіцца два новыя віды-эндэмікі

 

Два астраўныя падвіды даволі распаўсюджаных на нашым кантыненце відаў птушак прапанаваныя да падвышэння іх статусу да відавога. Калі гэтыя высновы будуць дадаткова пацверджаныя іншымі даследаваннямі, то ў Еўропе “з’явяцца” два новыя эндэмічныя віды. 

Два крыптычныя падвіды былі даследаваныя навукоўцамі ў апошні час: карсіканская шэрая валасяніца Muscicapa striata tyrrhenica, якая распаўсюджаная на Корсіцы, Сардыніі і Тусканскім архіпелагу, а таксама папярэдне неапісаная форма малінаўкі (Erithacus rubecula) з вострава Gran Canaria на Канарскіх астравах, якая раней уключалася ў падвід E. r. superbus, распаўсюджаны на востраве Tenerife.

Карсіканская шэрая валасяніца афарбаваная значна святлей і больш мякка, ў яе значна менш цёмных рысак знізу цела і праекцыя першаступовых махавых карацейшая ў параўнанні з намінальным падвідам. Аўтары даследавання прапануюць нават падвысіць яе статус да відавога, але лічаць неабходнымі дадатковыя даследаванні на розных узроўнях.
 

Канарыйскі падвід малінаўкі з ‘Gran Canaria мае меншыя памеры і значнае генетычнае адрозненне ад птушак тэнерыфскага падвіду E. r. superbus, - ажно 3,7% генатыпу, што звычайна больш чым дастаткова для асобнага відавога статусу. Аднак і ў гэтым выпадку навукоўцы прапануюць правесці дадатковыя даследаванні асаблівасцяў вакалізацыі і ДНК. Таму пакуль што для гэтай формы прапaнаваны асобны падвідавы статус Erithacus rubecula marionae.


Крыніцы:

Dietzen, C, Michels, J P, and Wink, M. 2015. Formal description of a New Subspecies of the European Robin from Gran Canaria Island, Spain (Aves: Muscicapidae: Erithacus rubecula marionae subsp. nov.). The Open Ornithology Journal 8: 39-42.
Viganò, M, and Corso, A. 2015. Morphological differences between two subspecies of Spotted FlycatcherMuscicapa striata (Pallas, 1764) (Passeriformes Muscicapidae). Biodiversity Journal 6: 271-284.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак шэрай валасяніцы яго ж.

 

На гэтую тэму:

У ВАЛАСЯНІЦ ПРАПАНАВАНА ВЫЛУЧЫЦЬ ДВА НОВЫЯ ВІДЫ

На нашых вачах адасабляецца брытанскі падвід шэрай кугакаўкі

У ГІМАЛАЯХ АПІСАНЫ АДРАЗУ ДВА НОВЫЯ ВІДЫ ПТУШАК І ЧАКАЕЦЦА АПІСАННЕ ТРЭЦЯГА

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ