• 28.09.2011 - 22:23 | Harrier

    У гэтую суботу-нядзелю 1 і 2 кастрычніка як і штогод у Гродна адбудуцца Панеўрапейскія дні назіранняў за птушкамі, якіяі будзе каардынаваць Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.

  • 28.09.2011 - 13:05 | Kiolk
    “Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі” ўпершыню пройдуць у Баранавічах 1 і 2 кастрычніка. Ініцыятарам правядзення экалагічнай акцыі ў нашым горадзе сталі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
  • 27.09.2011 - 23:55 | Harrier

    Наш сайт выйграў у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” у рамках конкурсу “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, як лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці на Гарадзеншчыне. Паводле экспертаў у вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю, мы набралі 277 балаў з 320 магчымых і такім чынам занялі Першае месца. 

  • 27.09.2011 - 13:37 | Harrier

    На заклік нашага сайту: ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ, адгукнуліся прадстаўнікі 5 каманд, якія ўдзельнічалі ў апошнім Birdrace-2011. Галасы чытачоў за рэпартажы з месцаў назіранняў птушак падзяліліся наступным чынам:

  • 25.09.2011 - 20:05 | Harrier

    Апошнія даследаванні Брытанскага орніталагічнага траста BTO паказалі, што кліматычныя змены павялічваюць разнастайнасць птушак на даследаваных тэрыторыях, аднак адначасова віды-спецыялісты з іх знікаюць. 

  • 25.09.2011 - 19:00 | Harrier

    Вірус папіломы, які паражае розныя віды дробных вераб’іных птушак, хутка распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі. Яго праяўленні выразна бачныя, бо ён стварае нарасты вакол вачэй і дзюбы.

  • 09.09.2011 - 13:51 | TRETB9LK

    Маладога шуляка-галубятніка знайшлі нашы гараджане 8 верасня каля стадыёна “Лакаматыў” і прынеслі ў гарадскі Эколага-біялагічны цэнтр, дзе сёння яго акальцавалі баранавіцкія арнітолагі.

  • 07.09.2011 - 10:01 | Kiolk

               Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). 

     Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 30 лістапада бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на чарговай канферэнцыі Брэсцкага абластнога аддзялення.

  • 05.09.2011 - 18:11 | Harrier

    Ornis Fennica has printed more than 1,600 scientific papers since 1924. Now
    these papers are freely accessible and downloadable at Ornis Fennica web
    page.

  • 05.09.2011 - 13:15 | Kiolk

    Наш коллега из Латвии Дмитрий Бойко (Dmitrijs Boiko) занимается кольцеванием лебедей. Сейчас в Латвии очень быстро увеличивается численность кликуна, который повсеместно вытесняет шипуна. Чтобы держать под контролем этот процесс, проводится массовое кольцевание кликуна, мечение цветными ошейниками, наблюдение за гнездами и выводками.

  • 05.09.2011 - 10:57 | Harrier

    Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Вялiкi кулён» серыi «Птушка года»:

  • 04.09.2011 - 23:43 | Harrier

    У восьмы раз і ўпершыню ў 12-ці гадзінным фармаце ў нашай краіне адбыліся гонкі за птушкамі (Birdrace), у якіх перемагла фінска-беларуская каманда “Lintu” (“Птушка” – фінск.). Яны змаглі з 6.00 да 18.00 адзначыць пад Мінскам 115 відаў птушак. На другім месцы таксама міжнародная каманда Dreamteam, у якой шведы і беларусы пад Гродна змаглі знайсці і вызначыць 114 відаў. На трэцім – беларуская каманда Merlin, якая стартавала ў Тураве і зарэгістравала 110 відаў. Нагадаем, што за апошнія 150 год у Беларусі адзначаны 321 від птушак.

  • 03.09.2011 - 02:13 | Kiolk

       Да пачатку 8 чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі застаюцца лічаныя гадзіны, і пакуль удзельнікі спяць і мараць пра першае месца, птушкі рыхтуюцца быць пабачанымі. Сёлета, застацца незаўважанымі ў іх мала шанцаў, бо працягласць спаборніцтваў павялічылася да 12 гадзін. Павілічэнне тэрміну не адштурхнула ўдзельнікў, і на старт выйдзе 13 каманд з 4 рэгіёнаў Беларусі.

  • 01.09.2011 - 12:13 | Kiolk

    Рэдкі кулік быў адлоўлены і акальцаваны 30 жніўня на ачышчальных збудаваннях жабінкаўскага цукровага завода. Гэта другая птушка дадзенага віду, якая была акальцавана на тэрыторыі  Беларусі. Птушка была адлоўлена маладымі арнітолагамі Іванам Багдановічам і Дзмітрыем Харковічам пад час выканання даследаванняў па  вывучэнню мігруючых птушак Гомельскай і Берасцейскай вабласцей.

  • 01.09.2011 - 01:13 | Harrier

    Трэці год запар наш уэб-сайт Birdwatch.by дзякуючы падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з VIIІ-га Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі.