Сусветны рэкорд па колькасці відаў птушак, адзначаных за год, ужо пабіты

Амерыканскі бёрдэр Ноа Страйкер (Noah Strycker) 16 верасня пераадолеў магічную лічбу папярэдняга рэкорду ў 4341 від і мае яшчэ тры з паловай месяцы, каб яго значна палепшыць. 

Ноа пачаў свой “Вялікі год” у Антарктыцы 1 студзеня і ўжо тады планаваў адзначыць на працягу году не менш 5000 відаў. Цяпер здаецца, што гэты рубеж будзе ім паспяова пераадолены. На сайце Амерыканскага Ад’юбонаўскага таварыства  (National Audubon Society) ён рэгулярна абнаўляе свой блог пад назвай  “Бёрдынг без межаў” (Birding Without Borders), а таксама заносіць усе свае назіранні ў сусветную орніфауністычную базу eBird

На дзень усталявання новага рэкорду Ноа наведаў (толькі!) 27 краін і яшчэ не быў у такіх багатых на віды рэгіёнах, як Паўднёва-Усходняя Азія, Аўстралія і навакольныя архіпелагі і Інданезія. 

Рэкордным, 4342-м відам стаў шрыланкійскі жабарот Sri Lanka Frogmouth (Batrachostomus moniliger), адзначаны Ноа дзякуючы мясцоваму гіду ў Thattekaad (Індыя), а свае прыгоды ён пачаў на востраве Trinity ў Антартыды з назірання капскага буравесніка Cape petrel (Daption capense). Такім чынам ён пабіў папярэдні рэкорд амерыканскай пары Элана Дэвіса (Alan Davies) і Руф Міллер (Ruth Miller), які яны ўсталявалі ў 2008 годзе і падрабязна апісалі свае прыгоды з ім звязаныя ў кнізе The Biggest Twitch

Як дагэтуль, найбольш яркімі ўражаннямі ад назіранняў птушак ён лічыць назіранні за гняздом гарпіі (Harpia harpyja): “У Бразіліі, недалёка Pantanal, я наведаў гняздо гарпій і чакаў чатыры гадзіны на тое, каб на яго прыляцелі арлы. Калі адна з птушак вярнулася, яна трымала ў сваіх кіпцюрах, памерам з талерку, палову коаці (падобнай да янота жывёлы). Тое, што атрымалася падгледзець жыццё такіх птушак, я лічу найбольш драматычным і запамінальным момантам з усіх назіранняў птушак у маім жыцці”.

Прыгоды Ноа ўжо сочаць он-лайн мноства людзей. Пра гэта і свае далейшыя планы ён піша ў блогу так: “Я вельмі ўражаны той зваротнай сувяззю і падтрымкай, якую я атрымліваю! Па ўсяму Свету – мільёны аматараў назіранняў птушак. У 2016 годзе я планую напісаць кнігу пра ўсе свае прыгоды і ўражанні, якія я атрымаў. Замест жанру рэпартажу з падарожжаў, я напішу пра ўражанні і смешныя сытуацыі, ў якія трапляюць бёрдэры і наша месца ў навакольным свеце”.

erif"; mso-fareast-font-family:"Times New Roman";color:#444444;background:white; mso-ansi-language:BE;mso-fareast-language:RU'> “У Бразіліі, недалёка Pantanal, я наведаў гняздо гарпій і чакаў чатыры гадзіны на тое, каб на яго прыляцелі арлы. Калі адна з птушак вярнулася, яна трымала ў сваіх кіпцюрах, памерам з талерку, палову коаці (падобнай да янота жывёлы). Тое, што атрымалася падгледзець жыццё такіх птушак, я лічу найбольш драматычным і запамінальным момантам з усіх назіранняў птушак у маім жыцці”.

Паводле www.audubon.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Я пазнаёміўся з Ноа пад час супольнага ўдзелу ў назіраннях за  Nor-Amazonico Birding Rally Challenge-2013. Тады ён рыхтаваў артыкул пра гэтую тыднёвую гонку за птушкамі ў Паўночным Перу для аднайменнага часопіса National Audubon Society і працаваў гідам-арнітолагам на палярных круізах. 

Вельмі рады за яго неверагоднае і цікавае дасягненне!

Фота Ноа пад час бёрдынгу ў Перу - Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

На гэтую тэму:

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак

"Большой год" прибавит бёдуочеров +video

Новы рэкорд “Вялікага дня” – 294 віды птушак!

 

Comments

Ужо 5000 відаў! Гэта выдатныя навіны пра Вялікі год Ноа Страйкера з Філіпін! 

Woo-hoo, FIVE THOUSAND! An endemic Flame-crowned Flowerpecker in Mindanao, Philippines, was year bird #5,000, at 7:31 a.m. on 26 Oct. Thanks to Nicky Icarangal (right), Emiliano “Blacky” Lumiston (center), Ramil Lumiston (back), and hundreds of other birders around the world for making this crazy dream come true. Still two months to go!

Сёння ўжо 5.500 відаў! Гэтым відам стаў папуаскі жабарот. І яшчэ цэлы месяц наперадзе!

Noah Strycker

5 гадз. · 

Year bird #5,500: Papuan Frogmouths in Port Moresby, Papua New Guinea, late this afternoon. And what an incredible year it has been! One month to go!

Яшчэ невядома, які дакладна рэкорд усталюе Ноа, а ўжо з'явіўся новы сур'ёзны прэтэндэнт з Нідэрландаў, Arjan Dwarshuis, які хоча гэты рэкорд пабіць: знайшоў грошы на паездкі і на гідаў у 41 краіне. Хутка пачне свой Вялікі год.

http://www.dutchbirding.nl/news.php