Дзень 363-ці і 6000 відаў!

 

Марозным ранкам 29 снежня на ўскрайку Гімалаяў Ноа Страйкер (Noah Strycker) убачыў свой шасцітысячны від у 2015 годзе. Так заканчваецца вялікі не толькі для яго Вялікі год.

29 снежня: Tinsukia, Індыя. Ramit, Binanda, Bidyut і я прачнуліся ў 3:30 ў будынку без ацяплення і электрычнасці на вышыні 2 500 м на Mishmi Hills. Уначы тэмпература навокал моцна ўпала і быў мароз і снег навокал – зусім не тое, што я адчуваў на сонцапёку ў Аўстраліі на мінулым тыдні! 

Мы падняліся так рана, каб даследаваць схілы гор і ўбачыць мясцовыя горныя віды. Яшчэ ў цемры мы прытупвалі нагамі, каб сагрэцца і раптам пачало падымацца сонца, першыя промні якога падсвяцілі ледавыя шапкі скалістых пікаў побач з намі.

Так пачаўся чарговы дзень бёрдынгу на вышыні каля 2650 м над узроўнем мора на пакручастай дарозе, якая ішла праз розныя тыпы лесу. Многіх з мясцовых птушак я ўжо бачыў у М’янме і Кітаі, але паступова я залічваў новыя для сябе віды, уключна з іржава-горлай крапіўнікавай цімеліяй Rusty-throated (Mishmi) Wren-Babbler (Spelaeornis badeigularis) – мясцовым эндэмікам: 

У 11:15 Binanda убачыў яшчэ адну нязвыклую птушку – жоўтагузы мёдаўказнік Yellow-rumped Honeyguide  (Indicator xanthonotus) сядзеў на скалістым выступе ў лесе. Гэты від звычайна нецяжка знайсці каля вулляў ці на скалістых кліфах, але ў гэтай мясцовасці гэта нячасты госць. Мы добра яго разгледзелі, негледзячы на адлегласць і адразу зладзілі невялікую ўрачыстасць. Таму што жоўтагузы мёдаўказнік стаў маім шасцітысячным відам птушак у 2015 годзе! 

Калі б хто-небудзь сказаў мне ў студзені, што я адзначу 6 тысяч відаў перад новым годам, я б шчыра рассмяяўся б. Толькі ў траўні я зразумеў, што шэсць тысяч відаў на працягу году можа быць рэальна, аднак нават месяц назад я яшчэ меў сумневы наконт дасягнення гэтага рубяжа. Незвычайны бёрд’інг у Новай Гвінеі і Аўстраліі ператварыў мару ў дасягальную рэальнасць. І сёння настаў як раз гэты дзень. 

Перакрочыць гэтую магічную лічбу за два дні да Новага году – што можа быць лепш?

І наперадзе ўсё яшчэ 48 гадзін і некалькі відаў, якія магчыма ўбачыць перад тым, як гадзіннік праб’е пачатак наступнага году.

Новых відаў сёння: 17

Спіс Вялікага году Year list: 6007 відаў!

Паводле www.audubon.org (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На здымку: ёсць 6 тысяч відаў! Ноа з мясцовымі гідамі: Binanda, Bidyut і Ramit

 

На гэтую тэму:

Сусветны рэкорд па колькасці відаў птушак, адзначаных за год, ужо пабіты

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак

НОВЫ РЭКОРД ВЯЛІКАГА ДНЯ (BIG DAY) ЎСТАЛЯВАНЫ Ў ЭКВАДОРЫ, У КОСТА РЫЦЫ АТРЫМАЛАСЯ ТОЛЬКІ АБНАВІЦЬ ТРЭЦІ ВЫНІК

Новы рэкорд “Вялікага дня” – 294 віды птушак!