Каманда з чатырох чалавек у складзе Mitch Lysinger, Tuomas Seimola, Dušan Brinkhuizen і Rudy Gelis 8 кастрычніка ўсталявала новы сусветны рэкорд Вялікага дня ў назіраннях птушак (Big Day Birding). У Эквадоры яны адзначылі на працягу сутак ажно 425 відаў (фактычна 4% міравой авіфауны), аднак і так не выкарысталі цалкам магчымасці абранага маршруту!
Сярод асноўных фактараў, якія дапамаглі ўсталяванню такога высокага выніку, чальцы каманды ўзгадваюць выдатны камандны і сяброўскі дух, адданасць да шматгадовых (на працягу дзесяцігоддзяў) назіранняў птушак у Эквадоры, выдатна прадуманы маршрут з патэнцыйна магчымай рэгістрацыяй прыкладна тысячы відаў, выдатная пагода без дажджу і моцнага ветру, а таксама добрая праца нефармальнага капітана каманды Душана (Dušan), які трымаўся загадзя заплаванага часовага графіку і маршруту.
Рэкордны Вялікі дзень праходзіў паводле правілаў Амерыканскай Асацыяцыі Бёрдынгу (American Birding Association) ABA Big Day rules і распачаўся у воблачным лесе ляснога рэзервату Cabañas San Isidro ва ўсходнім Эквадоры, дзе каманда змагла адзначыць 17 начных відаў птушак. Далейшыя пошукі ў басейне Амазонкі, на узгорках Усходніх Андаў і вяртанне ў San Isidro прывялі да пабіцця папярэдняга рэкорду ў 354 віды, які ўсталявала каманда LSU Луізіанскага дзяржаўнага ўніверсітэту (ЗША) ў Паўночным Перу. На ўзбярэжжы каля сталіцы Эквадору Кіёта (Quito) былі заўважаны некалькі марскіх відаў, а таксама сокал-падарожнік (Falco peregrinus), канюх Гаррыса (Parabuteo unicinctus) і ластаўка-зямлянка (R.riparia).
Праз 18 гадзін пасля пачатку, ў 18.20 (калі ў тропіках фактычна пачынаецца ноч) каманда мела ў сваім Спісе ўжо 385 відаў. Тады і было выкарыстана “сакрэтнае ўзбраенне”: каманда на зафрахтаваным загадзя самалёце пераляцела на паўвостраў Santa Elena на ўзбярэжжа Ціхага акіяну. Dušan за тыдзень перад гэтым падрыхтаваў дакладна разлічаны маршрут, дзе каманда змагла адзначыць на начлегу між іншым заходне-перуанскую туркаўку West-Peruvian Dove (Zenaida meloda), чырвона-тварага папугая Red-masked Parakeet (Psittacara erythrogenys) і шыкоўных фрэгатаў (Fregata magnificens), а начная экскурсія на засоленую раўніну Salinas дадала ў Спіс ахно 40 відаў! Апошнія два віды былі адзначаныя каля запланавага месца адпачынку – гэта былі чылійскае фламінга (Phoenicopterus chilensis) і снежны зуёк (Charadrius nivosus).
Такім чынам, за 24 гадзіны каманда зарэгістравала 425 відаў птушак і ўсталявала новы Сусветны рэкорд!
Цікава адзначыць, што новыя чэмпіёны скарысталіся з краўдфандынгавых магчымасцяў платформы www.gofundme.com , каб сабраць грошы на падарожжа і рыштунак для ўсталявання рэкорду.
Не прайшло і месяца, як у Коста Рыцы двойка бёдуотчараў – Ernest Carman Moyher і Jairo Jimenez Chavez – пад час спробы абнавіць рэкорд праехала 250 міль на аўтамабіле з 1.20 ночы да 21.45 вечара 25 кастрычніка, выкарыстоўваючы правілы Амерыканскай Асацыяцыі Бёрдынгу (American Birding Association). Ernest змог адзначыць за гэты час 351 від птушак, тады як яго партнёр Jairo асабіста адзначыў на пяць відаў менш. Цікава, што пад час бёрдынгу яны змаглі ўбачыць і некалькі параўнальна рэдкіх паўночна-амерыканскіх мігрантаў: снежнага зуйка, бартрамію, або даўгахвостага пясочніка (Bartramia longicauda), малага дразда (Catharus minimus) і каралінскага ляляка (Antrostomus carolinensis). Яны падняліся на вышыню 2450 м над узроўнем мора і трапілі там у густы туман і пад моцны лівень. Ужо з балкона гасцевога доміка, дзе каманда вырашыла заначаваць, бёрдэры паспелі дадаць у свой спіс ажно 7 начных відаў розных мясцовых соваў і лялякаў.
Новы костарыканскі вынік абнавіў толькі трэцюю пазіцыю ў выніках Вялікага дня, якая налічвала 335 відаў і таксама была атрыманана ў Эквадоры сёлета раней двойкай бёрдэраў з каманды сённяшніх чэмпіёнаў.
На другім месцы засталася каманда LSU з 354 відамі, на працягу сутак адзначанымі ў Перу.
Паводле www.gofundme.com і www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Заходне-перуанская туркаўка з www.flickr.com
На гэтую тэму:
Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак
Сусветны рэкорд па колькасці відаў птушак, адзначаных за год, ужо пабіты
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!
Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!
КОЖНЫ ПЯТЫ АМЕРЫКАНЕЦ – БЁДУОТЧАР!
Калумбія ізноў першая ў разнастайнасці птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ