Упершыню паводле афіцыйных навуковых дадзеных колькасць відаў птушак, адзначаных у асобнай краіне перавысіла 1900. Згодна з публікацыяй у навуковым часопісе Conservación Colombiana гэта краіна - Калумбія.
Гэта новы своесаблівы рэкорд, які ўмацоўвае паўднёваамерыканскую краіну на першым месцы ў відавой разнастайнасці птушак.
Эксперты-арнітолагі з Калумбіі, ЗША і Еўропы праверылі спісы відаў для розных краін Паўднёвай Амерыкі і апублікавалі атрыманыя дадзеныя ў шостым штогадовым аглядзе. Калумбійскі Спіс атрымаўся самым доўгім і ўключае ажно 1903 віды.
Пасля 15 год кампіляцый, палявых прац і дэталёвай рэвізіі разнастайных дадзеных Калумбія пацвердзіла сваё першынства ў колькасці відаў птушак на сваёй тэрыторыі. Пры чым гэтая колькасць складае 18% ад агульнай колькасці ў 10 507 відаў для ўсёй планеты, хаця плошча Калумбіі гэта толькі 0,8% ад агульнай плошчы Зямлі. На сваёй тэрыторыі, якая памерам з Тэхас або Каліфорнію, краіна мае ў два разы больш відаў, чым кантынентальныя штаты ЗША і Канада разам (976 відаў).
На другім месцы па разнастайнасці птушак Перу з 1838 адзначанымі відамі, на трэцім – Бразілія з 1798 відамі.
"Значныя паляпшэнні ў галіне бяспекі ў вялікіх рэгіёнах Калумбіі, якія адбыліся ў апошнія гады, прывялі да сапраўднай хвалі тураў бёдуотчараў, якія пацвердзілі неверагодную разнастайнасць птушак нашай краіны” – сказаў Алонса Квеведа (Alonso Quevedo), адзін з сааўтараў публікацыі і відавога Спісу. "З павелічэннем інтэнсіўнасці экатурызму і працягам даследавання аддаленых рэгіёнаў як калумбійскімі, так і замежнымі арнітолагамі, без сумненняў Спіс відаў птушак Калумбіі будзе павялічвацца і падкрэсліваць значнасць рэгіёну як ключавой тэрыторыі для захавання птушак.”
Хаця Спіс птушак, адзначаных у Калумбіі, павялічваецца дзякуючы арніталагічным даследаванням і рэгістрацыям рэдкіх залётных відаў, сытуацыя з найбольш важнымі экасістэмамі – першаснымі лясамі – тут пагаршаецца. Разам з паляпшэннем бяспекі для мясцовага сельскага насельніцтва і эканамічным развіццём вялікіх рэгіёнаў краіны, пачалося інтэнсіўнае знішчэнне лясоў і змяншэнне папуляцый многіх відаў птушак. Найбольшыя пагрозы рэгіянальнай і сусветнай біяразнастайнасці ўяўляе знішчэнне нізінных трапічных лясоў пад плантацыі афрыканскіх алейных пальмаў для выпрацоўкі этанолу ў рэгіёне Chocó і Амазоніі, а таксама дэфарэстацыя схілаў Андаў пад звычайную сельскую гаспадарку.” "Непакоіць тое, што 206 відаў птушак Калумбіі знаходзяцца пад пагрозай знікнення, ўключна з 59 відамі-эндэмікамі.” – сказаў д-р Поль Салэмэн (Dr. Paul Salaman), дырэктар Rainforest Trust і яшчэ адзін сааўтар Спісу. "На шчасце, калумбійская арганізацыя па ахове птушак Fundación ProAves, працуе каб захаваць найбольш пагражаемыя віды дзякуючы сістэме з 24 арніталагічных рэзерватаў, створаных па ўсёй краіне. Ў іх адзначана больш за 1300 відаў птушак”.Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Адна са старонак вызначальніка Птушкі Калумбіі 1986 г. (які важыць 2 кг) з www.bioweb.co
На гэтую тэму:
Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак
Сучасных птушак менш відаў, чым думалі
Тэмпы знікнення птушак паскараюцца
З’ЯВІЎСЯ ПЕРШЫ ЧАЛАВЕК, ЯКІ БАЧЫЎ БОЛЬШ 9000 ВІДАЎ ПТУШАК!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ